Стала вядома, чаму мог абваліцца будынак былога РАУС у Гомелі

26 ліпеня па вуліцы Сялянскай у Гомелі абрынуўся фасад былога будынка РАУС Цэнтральнага раёна 1960 года пабудовы, які знаходзіўся на рэканструкцыі. Каб высветліць прычыну здарэння, выданне «Флагшток» пагаварыла з будаўніком, які знаёмы з гэтым аб'ектам.

27.07.2024 / 19:24

Разбурэнне фасада будынка. Фота: Гомельские ведомости

На ўмовах ананімнасці Міхаіл (імя змененае з меркаванняў бяспекі) паведаміў пра фактары, якія маглі прывесці да абрынання будынка:

«Новы ўладальнік-прыватнік вырашыў не тлуміць галавы з праектам. Экспертызы не было, рабочыя свідравалі сцены і пашыралі вокны на свой страх і рызыку».

Прычына такіх паводзінаў, па словах Міхаіла, у банальным жаданні ашчадзіць грошы:

«Уладальнік будынка хацеў зрабіць са старога будынка міліцыі гандлёвы цэнтр з мінімальнымі ўкладаннямі. Цяпер за ўсё гэта будзе сур'ёзна расплачвацца».

Выглядае, што пашпарта аб'екта, абавязковага пры правядзенні будаўнічых работ, на будынку былога РАУС не было. У момант абвальвання будынка ўчастак пад ім захоўваў ранейшае прызначэнне — для будаўніцтва і абслугоўвання будынкаў дзяржорганаў і спецслужбаў.

Апісанне зямельнага ўчастка былога РАУС па вуліцы Сялянская, 42 у Гомелі. Крыніца: публічная кадастравая карта Беларусі

Ратавальнікі працуюць на месцы абрушэння будынка былога РАУС у Гомелі

У Гомелі абрынуўся будынак былога РАУС. У ім у 2020-м катавалі пратэстоўцаў

Гомель сёння паплыў пасля залевы ВІДЭА

Nashaniva.com