На Галанскія вышыні прыляцела ракета, загінулі як мінімум 10 дзяцей і падлеткаў

Па кантраляваных Ізраілем Галанскіх вышынях нанесены ракетны ўдар з тэрыторыі Лівана. Ракета выбухнула побач з дзіцячай пляцоўкай у Мадждаль-Шамсе, што знаходзіцца ў паўночнай частцы Галанскіх вышынь, ёсць шмат загінулых і пацярпелых. 

27.07.2024 / 21:13

Фота: Jalaa Marey/Agence France-Presse — Getty Images

У выніку ракетнай атакі па Галанскіх вышынях загінулі як мінімум 10 дзяцей і падлеткаў, яшчэ каля 30 чалавек атрымалі раненні. 

У паселішчы Мадждаль-Шамс, якое было абстраляна, жывуць друзы — этнаканфесійная група арабаў, якія расселеныя не толькі ў Ізраілі, але таксама ў Ліване, Сірыі і Іарданіі.

 Арганізацыя «Хезбала» афіцыйны адмаўляе сваю датычнасць да ракетнага ўдару, паведамляюць агенцтвы са спасылкай на прадстаўніка руху, які даў каментар тэлеканалу Al Jadeed. ️

Удар адбыўся на фоне новых размоў пра магчымае пагадненне Ізраіля з ХАМАС. Выданне Axios са спасылкай на тры крыніцы піша, што сваю новую прапанову аб пагадненні, вынікам якой павінна стаць вызваленне закладнікаў, захопленых пры тэрарыстычнай атацы на краіну 7 кастрычніка 2023 года, Ізраіль накіраваў ЗША.

Адміністрацыя Нетаньяху нібыта ўключыла ў здзелку спыненне агню ў Газе і прапанавала дэталі кантролю за перасоўваннямі цывільных асоб у ім, каб не дапускаць росту тэрарыстычнай пагрозы для сябе. Кантроль за перамяшчэннем людзей і перавозкай зброі ў анклаве Газа, па дадзеных Axios, Ізраіль прапануе структуры, створанай замежнай дзяржавай.

Перамовы аб пагадненні Ізраіля і ХАМАС працягваюцца ўжо некалькі месяцаў. Свой варыянт пагаднення ўжо перадала бакам адміністрацыя Байдэна, аднак яно не задаволіла бакі.

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?

Ізраіль папярэдзіў Францыю аб магчымым тэракце падчас Алімпіяды

«Не будзем забываць пра замучаную Украіну, Палесціну, Ізраіль». Папа Францішак заклікаў да алімпійскага перамір'я

Хусіты абстралялі ізраільскі курорт Эйлат 

Ізраіль нанёс удары па Емене «пасля дзевяці месяцаў бесперапынных нападаў»

Nashaniva.com