Калона вагнераўцаў трапіла ў засаду туарэгаў у Малі
Яго канал быў адным з самых крыважэрных у адносінах да ўкраінцаў.
28.07.2024 / 01:20
У сеціве з’явіліся відэа з дзясяткамі забітых і палонных.
Паведамляецца, што ў калоне быў і аўтар расійскага тэлеграм-канала Grey Zone з 535 тысячамі падпісчыкаў, нефармальнага рупара ПВК «Вагнер». Гэты канал ад 2022 года адыгрываў важную ролю ў распальванні нянавісці да ўкраінцаў, быў адным з самых крыважэрных.
Іншыя Z-блогеры, блізкія да вагнераўцаў, пацвярджаюць яго смерць. Канал Grey Zone не абнаўляецца з 23 ліпеня.
Расійскія найміты прысутнічаюць у Малі з 2021 года: у 2020 годзе ўладу ў краіне чарговым разам захапілі вайскоўцы, а праз год хунта запрасіла для гарантавання бяспекі ПВК «Вагнер», піша BBC.
Разгром калоны малійских войскаў пацвердзіў у размове з AFP мясцовы чыноўнік. Паводле яго, вайскоўцы страцілі забітымі не менш за 17 чалавек.
Былы супрацоўнік місіі ААН у горадзе Кідаль на поўначы Малі заявіў агенцтву, што 15 вагнераўцаў былі забітыя альбо ўзятыя ў палон пасля трохдзённага бою.
Удзельнік сепаратысцкага руху туарэгаў Моса Аг Інзома сказаў AFP, што гаворка ідзе пра «шмат дзясяткаў» забітых і ўзятых у палон наймітаў расійскай ПВК.
«Знатныя кілеры ўжо катаюцца па горадзе». У расійскім СК расказалі пра памілаваных Пуціным забойцаў
Ва ўнутраных войскаў заўважылі захоплены ўкраінскі бронеаўтамабіль. Як ён мог трапіць у Беларусь?
Помнік на магіле Прыгожына ў Пецярбургу аблілі белай фарбай. А ў руку ўставілі фалаімітатар ФОТАФАКТ
У Светлагорску за рэпосты судзілі брата мужчыны, які ваяваў за Расію і загінуў