Пуцін пагражае адказаць на размяшчэнне амерыканскіх ракет у Германіі
ЗША ў 2026 годзе плануюць прыступіць да размяшчэння ў Германіі дальнабойных ударных сістэм. Уладзімір Пуцін, выступаючы на галоўным парадзе Вайскова-марскога флоту Расіі ў Санкт-Пецярбургу, пракаментаваў гэтыя планы.
28.07.2024 / 16:50
Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor Getty Images
Пуцін заявіў, што калі ЗША размесцяць у Германіі высокадакладныя ракетныя комплексы, то Расія можа адмовіцца ад мараторыя на разгортванне ракет сярэдняй і малой далёкасці, здольных несці ядзерныя боегалоўкі. Ён параўнаў сітуацыю з часамі халоднай вайны.
«Сёння распрацоўка шэрагу такіх сістэм знаходзіцца ў нас на завяршальнай стадыі. Будзем прымаць люстраныя меры па іх разгортванні з улікам дзеянняў ЗША і іх сатэлітаў у Еўропе і іншых рэгіёнах свету», — прывяло словы Пуціна агенцтва «Інтэрфакс».
Ён дадаў, што, калі амерыканскія ракеты будуць у Германіі, то ў зоне іх дасяжнасці апынуцца важныя расійскія аб'екты дзяржаўнага і вайсковага кіравання.
Не дамовіліся? Такой закрытай сустрэчы паміж Пуціным і Лукашэнкам яшчэ не было
Вялікабрытанія плануе распрацаваць ракеты, якія змогуць знішчаць расійскую ядзерную зброю
Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?
«Знатныя кілеры ўжо катаюцца па горадзе». У расійскім СК расказалі пра памілаваных Пуціным забойцаў