Зяленскі: Украіна падрыхтуе мірны план да канца лістапада
У інтэрв'ю японскаму тэлеканалу NHK Уладзімір Зяленскі распавёў пра перспектывы спынення вайны і стасункі з былым прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
28.07.2024 / 19:33
Зяленскі заявіў, што распрацуе план дзеянняў па дасягненні міру да канца лістапада. Скрын відэа тэлеканала NHK
Зяленскі падкрэсліў, што ён не можа адказваць на заклікі да спынення агню, пакуль Расія працягвае акупаваць украінскую тэрыторыю.
Прэзідэнт Украіны заявіў, што распрацуе план дзеянняў па дасягненні міру да канца лістапада.
«Цярпенне, падтрымка і дыпламатычны ціск — вось тры фактары справядлівага спынення вайны», — сказаў Зяленскі.
Ён дадаў: «Калі ЗША і еўрапейскія краіны захаваюць адзінства, гэта ўзмоцніць ціск і пакажа Маскве, што ў яе няма шанцаў».
Зяленскі расказаў таксама, што яны звязваліся з камандай Трампа.
«Містэр Трамп сказаў мне, што ён гатовы адказаць на любыя пытанні, і што ў мяне ёсць яго нумар тэлефона».
У інтэрв'ю Зяленскі, акрамя гэтага, падкрэсліў важнасць падтрымкі Японіі.
Зяленскі назваў самы складаны ўчастак на фронце
Пяскоў заявіў, што Расія адкрытая для перамоваў
Галоўнакамандучы УСУ: Ва Украіны ёсць план вяртання Крыма, і гэта рэалістычна