У Гродне мужчына катаўся на электрасамакаце з касой і пагражаў падлеткам

Раздражнёнага самакатчыка затрымліваў АМАП.

29.07.2024 / 16:29

Фота: міліцыя Гродна

У сярэдзіне ліпеня ў гродзенскую міліцыю звярнуліся два падлеткі. Яны расказалі, што паблізу вуліцы Захарава да хлопцаў пад'ехаў мужчына на самакаце і замахнуўся на іх касой. Абышлося без цялесных пашкоджанняў.

Міліцыянеры высветлілі асобу дзіўнага самакатчыка — 36-гадовага мужчыну затрымлівалі з прыцягненнем АМАП. Гарадзенец патлумачыў, што падлеткі «перашкаджалі яму адпачываць».

У дачыненні да самакатчыка распачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў калоніі.

У Слоніме хлопцы самастойна затрымалі мужчыну, які страляў у іх з пнеўматычнай вінтоўкі

Міліцыя страляла ў двары мінскага шматпавярховіка. Што здарылася?

П'яны мужчына пасля адпачынку на Зыбіцкай адхвастаў дзягай чужыя машыны. Цяпер яго будуць судзіць

Nashaniva.com