ГУР Украіны прызнала дачыненне да ліквідацыі калоны вагнераўцаў у Малі
У эфіры тэлемарафона прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў заявіў, што Галоўнае ўпраўленне разведкі пакуль не можа выдаваць дэталі падзей, але запэўніў, што «працяг будзе». Фактычна ГУР Украіны прызнала ўдзел у аперацыі па ліквідацыі вагнераўцаў у Малі, піша liga.net.
29.07.2024 / 14:14
28 ліпеня стала вядома, што калона вагнераўцаў трапіла ў засаду туарэгаў у Малі
Паводле слоў Юсава, паўстанцы «атрымалі неабходную інфармацыю і не толькі інфармацыю», што дало магчымасць ім правесці «паспяховую ваенную аперацыю супраць расійскіх ваенных злачынцаў».
Ён адзначыў, што вагнераўцы разгарнулі актыўную дзейнасць на афрыканскім напрамку і не толькі.
«Наймітамі спрабавалі вырашаць геапалітычныя, эканамічныя пытанні, мяняць або падтрымліваць тыя ці іншыя ўрады. І вось сёння ўвесь свет бачыць, што ўласна гэта ўжо не той патэнцыял і магчымасці Расіі, далёка не тыя», — дадаў ён.
Андрэй Юсаў анансаваў працяг дзеянняў супраць расійскіх вайскоўцаў з ПВК «Вагнер» у Афрыцы.
29 ліпеня ПВК пацвердзіла смерць сваіх наймітаў у Малі.
У Малі ў засадзе туарэгаў загінулі больш за 80 байцоў ПВК «Вагнер»
Хто такія туарэгі, якія разграмілі калону вагнераўцаў? І за што яны ваююць?
Калона вагнераўцаў трапіла ў засаду туарэгаў у Малі