Свет1111

ПВК «Вагнер» пацвердзіў гібель сваіх байцоў падчас баёў у Малі

«Засталіся ўтрох, працягваем весці бой», — прыводзіцца змест апошняй іх радыёграмы. Бой доўжыўся шэсць дзён.

Ілюстрацыйнае фота: ПВК «Вагнер»

ПВК «Вагнер» пацвердзіў гібель сваіх байцоў падчас баёў у Малі, сярод загінулых — камандзір 13-га штурмавога атрада («групы Пруда») прыватнай ваеннай кампаніі Сяргей Шаўчэнка, піша РБК.

Баі ішлі з 22 па 27 ліпеня разам з узброенымі сіламі Малі ў ваколіцах населенага пункта Цін-Зауцін. Як гаворыцца ў заяве «Вагнера», у першы дзень удалося знішчыць большую частку паўстанцаў, але потым апошнім удалося правесці перагрупоўку і нарасціць сваю колькасць да 1000 чалавек на фоне пясчанай буры.

На дапамогу 13-му штурмавому атраду накіравалі дадатковыя сілы, спробы атак адбіваліся, але туарэгі павялічылі іх колькасць, што пацягнула страты з боку «Вагнера» ​​і малійскіх узброеных сіл.

ПВК таксама прыводзіць апошнюю радыёграму, якая паступіла ад штурмавой брыгады 27 ліпеня: «Засталіся ўтрох, працягваем весці бой».

Каментары11

  • Спадар
    29.07.2024
    Ай файна!!! Так і далей трымаць!;)))
  • Koнцерт кабздона
    29.07.2024
    Welcome to hell 😈🔥
  • 1
    29.07.2024
    Земли в Мали бедные, нужно их удобрять «удобрениями»

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам22

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць