Гэтыя беларускія сілавікі былі ўпэўненыя, што іх ніхто не праслухоўвае. Дарма
«Можа, нам па тэлефоне нельга размаўляць?» — «Ай, я вас прашу, не кажыце глупства. Не, не да такой ступені ўсё так дрэнна».
29.07.2024 / 16:13
Скрын відэа: cpartisans / YouTube
«Кіберпартызаны» ў сваім ютуб-канале апублікавалі фрагменты размоваў сілавікоў і членаў іх сем'яў, якія былі запісаныя спецслужбамі Беларусі.
Сілавікі і іх блізкія, чые размовы выклалі, былі ўпэўненыя ў тым, што іх не праслухоўваюць. Але запісы, што апынуліся ў руках «Кіберпартызан», сведчаць пра іншае.
У першым фрагменце, запісаным 20 лютага 2021 года, суразмоўцамі з'яўляюцца два камандзіры ўзводаў АМАПа — Аксана Краўчанка і Алег Барадаўка. Мужчына пераказвае сваю размову з сябрам, які звольніўся з райаддзела і спрабаваў выехаць у Польшчу ці Літву. Але ў яго гэта не атрымалася. Па словах Барадаўкі, яго сябар скардзіўся яму, што ў Беларусі жывуць, «як у турме».
Амапавец згадвае, што папрасіў сябра гаварыць па сутнасці, а не «несці х***ю».
— Я разумею, што ты на праслухоўцы, — перадае мужчына заўвагу свайго сябра.
— Я не, а ты — можа быць, — адказаў Барадаўка.
— Бл**ь, «ты на праслухоўцы»… Нейкую х***ю, бл**ь, рэальна… — каментуе Аксана Краўчанка.
У другім урыўку, запісаным 23 лютага 2021 года, жонка начальніка мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы Вольга Сышчанка размаўляе са сваёй былой свякроўю Святланай Сышчанка.
У час размовы больш пажылая і асцярожная Святлана заўважае:
— Можа, нам па тэлефоне нельга размаўляць?
— Ай, я вас прашу, не кажыце глупства. Не, не да такой ступені ўсё так дрэнна, — адказвае былая нявестка.
— Можа, увесь час слухаюць там сядзяць, слухаюць і слухаюць, як я тут матам сваруся, — працягвае са смехам Святлана.
— Не. Так гэта ж весела, — адказвае Вольга.
Праз два дні Вольга ў размове са сваёй былой свякроўю вярнулася да пытання праслухоўвання.
Скрын відэа: cpartisans / YouTube
— Каб вы разумелі — нас ніхто не слухае. Гэта ўсё лёгка правяраецца, і я правярала. Спытала ўчора свайго сябра кадэбэшніка. Ніхто нас не слухае. Таму нікому гэта не цікава, — супакойвае сваю суразмоўцу жанчына.
— Ай, ведаеш, як гэта…
— Не, Святлана Іванаўна. Вы мне сказалі, і я спецыяльна яму званіла і прасіла яго паглядзець.
— Ну, у мяне… У мяне нічога няма. Ну так, думка ўзнікла раптам… І ўсё.
— Таму я… Я была ўпэўнена, што не, але вырашыла запэўніцца.
— Ну і добра, і слава Богу, — супакоілася Святлана.
У той жа дзень Вольга размаўляла са сваім былым мужам Кірылам Сышчанкам. У час размовы мужчына спытаў: «А мой тэлефон усё яшчэ слухаецца?»
«Ніколі ў жыцці не слухаўся», — адказала жанчына.
У Microsoft распавялі, навошта праслухоўваюць карыстальнікаў
«Па білінгу можна даведацца ўсё жыццё чалавека» — Лупаносаў
«КДБ праслухоўваў рок-канцэрты»