Свет33

У Польшчы зменіцца спосаб падачы заявы на атрыманне ДНЖ

У аўторак, 30 ліпеня, на пасяджэнні ўрада міністры абмяркуюць унясенне змяненняў у закон аб замежніках, піша polskieradio.pl.

Праект паправак да Закона аб замежніках, прадстаўлены міністрам унутраных спраў і адміністрацыі, накіраваны на імплементацыю палажэнняў ЕС у польскае заканадаўства. Ён усклаў на дзяржавы — члены Еўрапейскага саюза абавязак прыняць заканадаўчыя рашэнні, якія рэгулююць пытанні ўезду, правоў і выдачы дазволаў на жыхарства з мэтай працаўладкавання па прафесіі, якая патрабуе высокай кваліфікацыі — блакітная карта ЕС, а таксама ўмовы ўезду і знаходжанне і правы членаў іх сямʼяў. 

Папраўка прадугледжвае змяненне спосабу падачы заявы на атрыманне дазволу на часовае пражыванне, дазволу на пастаяннае пражыванне і дазволу на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС — замест абавязку асабістай падачы заявы на папяровым носьбіце ў ваяводскім упраўленні, яе можна будзе падаць анлайн. 

Абавязак асабістай яўкі будзе захаваны, сярод іншага, для зняцця адбіткаў пальцаў і прадʼяўлення дакументаў, неабходных для пацвярджэння звестак, змешчаных у заяве, якія запытвае ваявода. Штамп у пашпарце замежніка, які служыць пацвярджэннем падачы заявы, будзе заменены на даведку, якая пацвярджае падачу заявы. 

Праект таксама ўключае новае вызначэнне вышэйшай прафесійнай кваліфікацыі.

Пасля змены ён ахоплівае кваліфікацыі, атрыманыя пасля заканчэння вышэйшай адукацыі і ў выніку прафесійнага вопыту. Уладальнікі блакітнай карты ЕС будуць мець права весці бізнес на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Польшчы. 

Таксама плануецца падоўжыць тэрмін дзеяння дакументаў, якія выдаюцца асобам міжнароднай абароны, гэта значыць іншаземцам, якія атрымалі статус бежанца або дадатковую абарону на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

Каментары3

  • Кастусь
    29.07.2024
    по сути ничего особо и не изменится: как надо было в ужонд шагать - так и надо будет продолжать это делать. Единственный плюс - дадут jdg по blueCard открывать. Это если примут.
  • Reader
    29.07.2024
    Кастусь, чукча не читатель - чукча писатель?

    >> Папраўка прадугледжвае змяненне спосабу падачы заявы на атрыманне дазволу на часовае пражыванне, дазволу на пастаяннае пражыванне і дазволу на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС — замест абавязку асабістай падачы заявы на папяровым носьбіце ў ваяводскім упраўленні, яе можна будзе падаць анлайн.
  • Индеец
    29.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетам «Пэтрыёт» нестае спецыяльнай віскозы: нечаканы дэфіцыт на сусветным рынку1

Зяленскі: Для ўдару па Крымскім мосце мы прымянялі толькі ўласную зброю6

Беларус паўнавартасна паабедаў у рэстаране ўсяго за 4 рублі. Дзе такое месца?3

Сі не дазволіў Пуціну стаць побач з сабой і Трампам на агульным фота саміта АЦЭС23

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць