Расійскага апазіцыянера затрымалі ў Варшаве за шпіянаж

Экс-супрацоўніка арганізацыі «Адкрытая Расія» Ігара Рогава затрымалі ў Варшаве за шпіянаж. У яго таксама прайшоў ператрус, паведамляе тэлеграм-канал Sota са спасылкамі на тры крыніцы з атачэння Рогава.

29.07.2024 / 16:26

Ігар Рогаў падчас балатавання ў гарадскую раду Саранска ў 2021 годзе

Актывіст «Адкрытай Расіі» з Саранска Ігар Рогаў вядомы сярод іншага тым, што быў затрыманы ў Мінску ў жніўні 2020 года, калі разам з іншым супрацоўнікам «Адкрытай Расіі» Арцёмам Важанковым прыехаў паназіраць за беларускімі выбарамі і наступнымі пратэстамі.

З імі тады было знята відэа, з якога вынікала, што маладых людзей збівалі, ставячы ім у віну арганізацыю масавых беспарадкаў. Аператар рабіў акцэнт, што ў затрыманых маюцца цялесныя татуіроўкі і судзімасці.

Хадаркоўскі: Нас чакае новая халодная вайна на бліжэйшыя 10-15 гадоў

Сямейную пару расіян затрымалі ў Аўстраліі па падазрэнні ў шпіянажы

Грошы на забойства расійскага лётчыка ў Іспаніі, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, перадалі расійскія дыпламаты

Nashaniva.com