Венгрыя спрасціла ўмовы ўезду для беларусаў і расіян

Венгрыя пашырыла дзеянне аднаго з тыпаў мясцовых дазволаў на жыхарства «нацыянальная карта» (Nemzeti Kártyával) на грамадзян Беларусі і Расіі. Адпаведнае рашэнне было прынята ўрадам 8 ліпеня, піша Reform.news.

29.07.2024 / 19:31

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Pexels.com

Раней дзеянне праграмы распаўсюджвалася толькі на грамадзян Сербіі і Украіны. З 9 ліпеня «нацыянальнай картай» могуць карыстацца грамадзяне Беларусі, Расіі, Босніі і Герцагавіны, Малдовы, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі.

«Нацыянальная карта» прадугледжвае спрошчаныя ўмовы ўезду і знаходжання ў Венгрыі. Уладальнікі карты могуць уладкоўвацца на працу ў любых галінах (не толькі там, дзе назіраецца дэфіцыт кадраў) і прывозіць з сабой сям'ю.

Карта выдаецца на 2 гады, але можа працягвацца неабмежаваную колькасць разоў. Для працягвання не трэба здаваць тэст на культурныя веды. Праз тры гады ўладальнік карты можа атрымаць пастаянны дазвол на жыхарства.

Акрамя гэтага, па «нацыянальнай карце» грамадзян трэціх краін будуць упускаць у Венгрыю без праверак бяспекі. У Еўрасаюзе асцерагаюцца, што па такой схеме ў Еўропу могуць без праблем уехаць расійскія шпіёны. 

Еўрасаюз прызнаў празмерным дэфіцыт бюджэту ў васьмі сваіх членаў

Венгрыя? Італія? Ці Грэцыя? Дзе можна хутка і лёгка аформіць шэнгенскую візу

Венгрыя і Славакія паскардзіліся на Украіну ў Еўрасаюз

Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі

Nashaniva.com