У Кітаі банкі заварочваюць 80% плацяжоў у юанях ад расійскіх фірмаў
З'яўляецца ўсё больш сведчанняў таго, што кітайскія банкі праз боязь трапіць пад амерыканскія санкцыі масава адмаўляюцца абслугоўваць транзакцыі расійскіх кампаній у юанях. Як паведаміў «Коммерсантъ» са спасылкай на ўласныя крыніцы на фінансавым рынку, каля 80% плацяжоў расійскіх кампаній у юанях кітайскія банкі вяртаюць назад.
29.07.2024 / 20:18
У сувязі з гэтым расійскі бізнэс вымушаны прыцягваць пасярэднікаў, што павялічвае канчатковы кошт здзелак — фірмам даводзіцца выдаткоўваць грошы на дадатковыя камісіі.
Паводле даных выдання, нярэдка плацяжы завісаюць на рахунках цягам некалькіх тыдняў, а потым вяртаюцца назад без якіх-небудзь тлумачэнняў з боку кітайскіх банкаў.
Сцвярджаецца, што праблемы з плацяжамі пачаліся ў канцы 2023 года, калі ЗША ўвялі другасныя санкцыі для замежных банкаў, якія працуюць з шэрагам расійскіх прадпрыемстваў.
Сітуацыя пагоршылася 12 чэрвеня 2024 года, калі ЗША ўвялі эканамічныя абмежаванні супраць Расіі, пад якія трапілі Нацыянальны клірынгавы цэнтр і Маскоўская біржа.
Кітай скараціў імпарт беларускіх харчоў. Па некаторых пазіцыях падзенне вельмі значнае
Кітай пастаўляе Беларусі дэталі для зброі супраць Украіны
Беларусь ці Польшча: хто важнейшы гандлёвы партнёр для Кітая?