У Рыме з пагоняй затрымалі беларуса на скрадзеным фургоне

У Рыме затрымалі 29-гадовага беларуса, які спрабаваў схавацца ад праваахоўнікаў на скрадзеным фургоне. Пра гэта паведамляе выданне Roma Today, піша сайт «Беларусь и мир».

29.07.2024 / 21:39

Аўтамабіль італьянскай паліцыі. Фота: facebook.com/carabinieri.it

Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў аўторак 23 ліпеня ў гарадскім квартале Чэнтачэле. Беларус на транспартным сродку не спыніўся на патрабаванне дарожнага патруля, а пасля нядоўгай спробы ўцёкаў ад праваахоўнікаў пакінуў машыну і хацеў уцячы, але быў злоўлены.

Наступнае расследаванне, неадкладна праведзенае паліцэйскімі, засведчыла, што аўтамабіль, на якім ехаў беларус, быў толькі што ўгнаны. Цяпер наш суайчыннік абвінавачваецца ў атрыманні маёмасці, здабытай злачынным шляхам, а таксама супраціў службовай асобе.

Да суда беларуса адпусцілі, а фургон вярнулі законнаму ўладальніку.

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці інцыдэнту ў лесе ў Варшаве: педафіліі не было, затое быў разбой

У Італіі затрымалі беларуса, аб'яўленага ў вышук на радзіме

У Германіі беларус пабіўся з малдаванінам. Апошні быў парэзаны

Nashaniva.com