Здарэнні

У Германіі беларус пабіўся з малдаванінам. Апошні быў парэзаны

Але абставіны бойкі цьмяныя.

Горад Грайфсвальд. Ілюстрацыйнае фота: Wolfgang Pehlemann / commons.wikimedia.org

26-гадовага грамадзяніна Беларусі і 35-гадовага грамадзяніна Малдовы з парэзамі знайшлі пасля бойкі ў горадзе Грайфсвальд на паўночным усходзе Германіі, піша Reform.news.

Увечары 10 ліпеня 2024 года, каля 17:30, некалькі сведак паведамілі ў паліцэйскае ўпраўленне пра тое, што на дзіцячай пляцоўцы i адбылася бойка паміж некалькімі людзьмі. Затым некаторыя людзі пайшлі ў суседні жылы дом. Праз некаторы час відавочцы паведамілі, што з аднаго з пакояў жылога дома даносіліся гучныя крыкі.

Калі прыбыла паліцыя, людзей у пакоі не аказалася. Была прачасаная бліжэйшая тэрыторыя. Двое мужчын, 26-гадовы грамадзянін Беларусі і 35-гадовы грамадзянін Малдовы, былі знойдзены на заднім двары.

У апошняга былі парэзы. Абодва знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Для аказання першай дапамогі была выкліканая хуткая, якая даставіла мужчыну ў клініку ў Грайфсвальдзе.

З-за моўнага бар'ера спачатку было складана зразумець абставіны справы. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку сабралі доказы на месцы здарэння. Судова-медыцынскія эксперты агледзелі пацярпелага. Былі прыцягнутыя перакладчыкі. У ходзе расследавання была ўстаноўлена асоба падазраванага ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Падрабязнасці і перадгісторыя гэтага інцыдэнту пакуль няясныя, і аддзел крымінальнага вышуку Грайфсвальда пачаў расследаванне. Яно ўсё яшчэ працягваецца. Шукаюцца сведкі, якія сталі відавочцамі інцыдэнту, паведамляе паліцэйскае ўпраўленне Нойбрандэнбурга.

Каментары

Васкрасенскі заявіў, што 900 палітвязняў напісалі прашэнні аб памілаванні2

Васкрасенскі заявіў, што 900 палітвязняў напісалі прашэнні аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынскім раёне знайшлі рэдкі фіялетавы грыб5

Стала вядома, колькі зарабілі на продажы БелАЗаў пасярэднікі з колаў малодшых Лукашэнкаў — гэта сотні мільёнаў даляраў на год41

«Дэдпул і Расамаха» стаў самым касавым у гісторыі фільмам з рэйтынгам R5

УСУ пашкодзілі яшчэ адзін мост цераз Сейм у Курскай вобласці5

На Нямізе вывешвалі расцяжку «…каб таварыш Сталін дзякуй сказаў». Што адбывалася?13

«Ілан Маск, дон, будзе задаволены». Пакуль кадыраўцы ваююць на Куршчыне, сам Кадыраў ладзіць клаўнаду ў Чачні 4

«Як выйду на пенсію, то хачу жыць ў доме для састарэлых». Беларуска расказала пра жыццё і працу ў Ісландыі

«Сілавікі пагарталі каляндар з маімі карцінамі, хацелі забраць, а потым сказалі: «Ай, прыгожы — няхай вісіць!»2

Амерыканскія журналісты пабывалі ва ўкраінскай турме, набітай маладымі расійскімі прызыўнікамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі заявіў, што 900 палітвязняў напісалі прашэнні аб памілаванні2

Васкрасенскі заявіў, што 900 палітвязняў напісалі прашэнні аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →