Дэманстранты ў адным з венесуэльскіх гарадоў знеслі помнік Уга Чавесу ВІДЭА

У Венесуэле працягваюцца пратэсты з нагоды сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбарах. Сярод іншага іх ахвярай у горадзе Кора на поўначы краіны стаў помнік былому прэзідэнту Уга Чавесу.

30.07.2024 / 01:23

Скрыншот з відэа

#AHORA | #Falcón: Manifestantes tumban estatua de Hugo Chávez, en la plaza ubicada en la avenida Shema Saher de #Coro.https://t.co/Y82wuqyJQU pic.twitter.com/ubcgrBZ8Lq

— VPItv (@VPITV) July 29, 2024

Ya la tumbaron pic.twitter.com/8SmcQK5Xtz

— Teffy24V (@EstefanyCGA2409) July 29, 2024

Пратэсты ахапілі Венесуэлу пасля нібыта перамогі цяперашняга кіраўніка краіны Нікаласа Мадура на нядзельных прэзідэнцкіх выбарах. Улады краіны пасля заканчэння галасавання абвясцілі, што на Мадура прагаласаваў, маўляў, 51% выбаршчыкаў. У той жа час незалежныя апытанні давалі 60% галасоў яго суперніку Эдмунда Гансалесу Уруціа. 

Нікалас Мадура на выбарчым участку. Фота: Jesus Vargas/Getty Images

Дэманстранты па ўсёй краіне патрабуюць адстаўкі Мадура, перакрываюць рух транспарту.

Фота: AP Photo/Matias Delacroix

На вуліцах, у тым ліку ў Каракасе, апазіцыянеры ладзяць маршы, у асобных гарадах спрабуюць прарвацца на выбарчыя ўчасткі і зрываюць плакаты з Мадура на рэкламных шчытах. У сталіцы тысячы пратэстоўцаў селі на матацыклы і займаюць дарогі.

СМІ пішуць пра перакрыццё ўчастка Панамерыканскай шашы — гэта сетка дарог у Амерыцы агульнай працягласцю 30 тысяч км з адгалінаваннем на Каракас.

Фота: AP Photo

Тым часам Венесуэла адклікае сваіх дыпламатаў з краін, якія не прызналі выбары: Аргенціна, Чылі, Перу, Коста-Рыка, Панама, Дамініканская Рэспубліка і Уругвай.

Лукашэнка паспяшаў павіншаваць Мадуру з перамогай на выбарах прэзідэнта Венесуэлы

Прэзідэнт Аргенціны Мілей заклікаў армію Венесуэлы абараніць дэмакратыю і волю народа

Улады Венесуэлы абвясцілі Мадуру пераможцам выбараў з 51% галасоў. Але ёсць пытанні

У Венесуэле праходзяць выбары прэзідэнта. Мадура можа страціць уладу

Nashaniva.com