Свет44

Прэзідэнт Аргенціны Мілей заклікаў армію Венесуэлы абараніць дэмакратыю і волю народа

Краіны свету пачалі выказваць сваё стаўленне да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Венесуэлы. Аргенціна, Перу і Чылі не прызналі перамогу Мадуры.

Хаўер Мілей. Фота: Tomas Cuesta / Getty Images

Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей назваў пераможцам прэзідэнцкіх выбараў апазіцыянера Эдмунда Гансалеса. Кіраўнік МЗС Перу Хаўер Гансалес-Алаэчэа назваў галасаванне ў Венесуэле «замахам на народную волю». 

Міністр замежных спраў Чылі Альберта ван Клаверэн заявіў, што чылійскі ўрад не прызнае перамогу Нікаласа Мадуры, пакуль свае высновы не агучаць міжнародныя назіральнікі. Прэзідэнт Чылі Габрыэль Борыч таксама заклікаў забяспечыць «поўную празрыстасць праверкі пратаколаў». 

Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей адмовіўся прызнаць перамогу Мадуры:

«Аргенціна не збіраецца прызнаваць чарговае махлярства і спадзяецца, што ўзброеныя сілы на гэты раз будуць абараняць дэмакратыю і волю народа».

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што ў ЗША ёсць «сурʼёзныя асцярогі, што абвешчаныя вынікі не адлюстроўваюць волю або галасы венесуэльскага народа». 

Венесуэльская апазіцыя выказала ўпэўненасць, што вынікі гэтых прэзідэнцкіх выбараў, як і мінулых у 2018 годзе, падтасаваныя. 

Лідар апазіцыі Марыя Мачада, якой улады забаранілі балатавацца, і якую замяніў Эдмунда Гансалес, апублікавала ў твітары заклік да войска. 

Аднак армія заўсёды падтрымлівала Нікаласа Мадуру, піша BBC. 

Улады Венесуэлы 29 ліпеня абвясцілі, што на нядзельных прэзідэнцкіх выбарах перамог дзейны прэзідэнт Нікалас Мадура. За яго, паводле афіцыйных звестак, прагаласаваў 51% выбаршчыкаў. Незалежныя апытанні давалі 60% галасоў яго суперніку.

Каментары4

  • NS
    29.07.2024
    Хто б абараніў аргенцінскі народ ад мілея?
  • Индеец
    29.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Милея в президенты США!
    30.07.2024
    Мадуро устроил государственный переворотю. Хватит жевать сопли. Нужно вводить американские войска в Каракас и провозглашать президентом Гонсалеса.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць