Аўстрыйскі Raiffeisen Bank сур'ёзна нарасціў прыбытак у Беларусі

Пры гэтым банкаўская група працягвае перамовы па продажы Прыёрбанка.

31.07.2024 / 10:30

Фота: Office Life

Чысты прыбытак аўстрыйскай фінансавай групы RBI ў першым паўгоддзі 2024 года склаў 71 млн еўра. Ён павялічыўся на 28,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Прычым большая частка прыбытку — 42 млн — прыпала на другі квартал, заўважыў Myfin.

Для параўнання, у першым паўгоддзі прыбытак даччыных падраздзяленняў RBI ў Расіі павысіўся ўсяго на 2,8% да 705 млн еўра.

Чысты працэнтны даход бізнэсу RBI ў Беларусі за паўгода павялічыўся на 14,7% да 54 млн еўра, а аперацыйны прыбытак — на 15,2% да 136 млн еўра.

У справаздачы кампаніі гаворыцца, што RBI працягвае весці перамовы аб продажы сваёй беларускай «дачкі» Прыёрбанка. У лютым група абвясціла пра тое, што абмяркоўвае з кампаніяй Soven 1 Holding Limited з ААЭ продаж долі ў банку ў памеры 87,74%.

Агульны кансалідаваны прыбытак групы RBI за першае паўгоддзе павялічыўся на 7,3% да 1,324 млрд еўра, а чысты прыбытак — на 8,2% да 1,436 млрд еўра.

Raiffeisen Bank прадае сваю маёмасць арабам і сыходзіць з Беларусі

Група Raiffeisen страціла €84 мільёны з-за дэвальвацыі беларускага рубля

Буйны сусветны банк перастане працаваць у Беларусі

Nashaniva.com