У Лукашэнкі абмеркавалі справу Рыка Крыгера, асуджанага на смерць

Немец звярнуўся з прашэннем аб памілаванні.

30.07.2024 / 14:27

У кабінеце Лукашэнкі толькі што абмеркавалі справу Рыка Крыгера — грамадзяніна Германіі, прыгаворанага да смяротнага пакарання, піша БелТА

Ён звярнуўся з прашэннем аб памілаванні. Лукашэнка «запрасіў людзей, пагружаных у працэс, пачуць падрабязнасці, меркаванні, «параіцца», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com