Грамадства2727

Прапаганда паказала фільм пра Крыгера. З яго вынікае, што немца мог разыграць КДБ, а пытанняў болей, чым адказаў

Фільм пра немца Рыка Крыгера, якому прысудзілі смяротнае пакаранне, хутчэй, арыентаваны на еўрапейскіх дыпламатаў, чым на беларусаў.

Рыка Крыгер у мінскім аэрапорце. Скрыншот з відэа БТ

У фільме Крыгер распавядае, што ўлетку 2023-га вырашыў паехаць ва Украіну ваяваць. Ён кажа, што валодае зброяй і мае досвед санітара-ратавальніка, таму спадзяваўся, што дапаможа перамозе Украіны.

Зарабляў ён нібыта каля 2800 еўра. Прапаганда кажа, што гэта менш, чым у інтэрнацыянальным легіёне ГУР, але сама ж называе зарплату дабраахвотнікаў — 2000 еўра, што відавочна менш.

Далей Крыгер знянацку кажа, што, па яго звестках, «ва Украіне каля 132 фарміраванняў замежных дабраахвотнікаў», што выклікае пытанне — адкуль у яго такія звесткі. Дэманструюцца скрыншоты з пошты Крыгера, на якіх легіён «Свабода Расіі» адмаўляе яму і раіць звярнуцца ў інтэрнацыянальны легіён ГУР.

Паралельна ў Сігнале паказваецца перапіска Крыгера з чалавекам, імя якога Vaxo Alavidze. Ён раіць Крыгеру далучыцца да Каўказскага легіёну, кажа, што зрабіць гэта вельмі лёгка, а ўвесь рыштунак яму выдадуць на месцы. Даюць нават лакацыю пункта, дзе можна ўладкавацца.

Скрыншоты перапіскі Крыгера з меркаванымі супрацоўнікамі інтэрнацыянальнага легіёна

Крыгер кажа, што ён хацеў паехаць як мага хутчэй, таму шукаў іншыя выхады ды натрапіў на «полк Кастуся Каліноўскага». Аніякіх пацверджанняў сувязі Крыгера з Палком Каліноўскага не дэманструецца — ні перапіскі, ні мэйлаў, ні нейкіх скрыншотаў. То-бок тут зусім пуста.

«Мяне звязалі з іх куратарамі СБУ, яны праверылі дакументы і сазваніліся па відэасувязі. Са мной размаўляў чалавек у масцы. На фоне было два сцяга, украінскі і нейкі невядомы з дзвюма белымі стужкамі і адной чырвонай», — кажа Крыгер. Гэта вельмі дзіўна хоць бы таму, што ПКК не мае аніякага дачынення да СБУ ды падпарадкоўваецца Інтэрнацыянальнаму легіёну ГУР МА Украіны.

Перад уступленнем у полк, кажа мужчына, яму прапанавалі «праверачнае заданне» ў Мінску, якое трэба было здзейсніць на свае грошы, якія «пасля абяцалі вярнуць». «Куратар» настойліва параіў Крыгеру купіць ваенную куртку «каб не выдзяляцца сярод мясцовых», бо, маўляў, у Беларусі шмат хто так ходзіць.

Спачатку яму сказалі зрабіць фота пагрузачнай станцыі ў Асіповічах. Пасля выканання задання яго доўга хвалілі і папрасілі зрабіць фота на станцыі Азярышча. Ён меркаваў, што на гэтым усё.

«Куратар» зноўку выйшаў на яго з хвалебнымі одамі і сказаў, што ёсць новае заданне — выехаць на месца і знайсці заплечнік. Крыгер кажа, што заплечнік быў невялікі і чорны, ляжаў у голым полі і быў нечым накрыты. Мужчына не ўяўляў, што ў ім.

Пасля «куратар» быццам выслаў яму ягоныя ж фота Азярышча і сказаў паехаць туды ды пакінуць заплечнік каля нейкага вагона. Крыгер быў на месцы са сваім уласным тэлефонам і сказаў, што вагона там няма, тады яму сказалі «пакінуць на рэйках» і з'ехаць. «Куратар» шмат разоў пытаўся, ці пакінуў Крыгер там заплечнік.

На наступную раніцу Крыгер паехаў у аэрапорт, дзе яго і арыштавалі. Там яму сказалі, што ён здзейсніў нейкі выбух, што яго вельмі здзівіла.

Перапіскі ці хоць доказаў кантактаў Крыгера з «куратарам СБУ з Палка Каліноўскага» не прыводзіцца, у той жа час выглядае, што бяспекай ён пераймаўся не надта і не выдаляў перапіску як у паштовым сэрвісе Protonmail, гэтак і ў месенджары Signal.

Рыка Крыгер. Скрыншот БТ

Напрыканцы ёсць тырада пра тое, што Германія нічога не робіць. Крыгер кажа, што нямецкія дыпламаты заявілі, што нічым не могуць яму дапамагчы. Маўляў, ён папрасіў нешта перадаць, але дыпламаты адмовіліся, сказалі, каб спачатку ўсё купілі сваякі. Не цікавіліся ім, маўляў, і на працэсе — туды хадзілі 1-2 чалавекі з амбасады.

Таксама Крыгер кажа, што час працуе супраць яго і прысуд могуць прывесці ў сілу ў любы момант, а за яго не змагаецца афіцыйны Берлін, што яго моцна засмучае.

Агулам ад фільма складаецца ўражанне, што Крыгера разыгралі беларускія або расійскія спецслужбы. Бо карціна вымалёўваецца дзіўная.

Дагэтуль ніколі не было чуваць пра «праверачныя заданні» пры ўступленні ў дабраахвотныя батальёны (гэта першы такі вядомы выпадак за ўсю гісторыю назіранняў), няма ніякіх доказаў сувязі немца з беларускімі добраахвотнікамі. Здзіўляе парада заўжды цягаць з сабой смартфон ды агулам слабая падрыхтоўка Крыгера ў сферы бяспекі. А таксама парада апрануць камуфляжную куртку, у якіх ходзіць не надта шмат беларусаў.

А галоўнае — дзіўнае месца выбуху. Рэйкі без анічога на адным з грузавых шляхоў чыгуначнай станцыі пад Мінскам, што не нанясе ніякай шкоды чыгуначнаму злучэнню.

Калі збіраўся ў Беларусь, то чаму нікога не папярэдзіў?

І пры гэтым прысуд — расстрэл. За фота двух вакзалаў і пашкоджанне рэек. Такіх прысудаў часцей за ўсё не выносяць нават забойцам. Ды і чаму ён нават не падаў апеляцыі, якая адтэрміноўвае прысуд на даволі працяглы час?

Адметна і тое, што Крыгера затрымалі ў самы патрэбны момант, у аэрапорце, хоць ён здолеў без праблем пакласці заплечнік на станцыі і даехаць да гатэля на таксоўцы. Чаму арыштавалі не раніцай?

Лейтматыў роліка ў тым, што Германіі як мага хутчэй трэба ратаваць Крыгера і згаджацца на ўсе ўмовы. А то яго расстраляюць і «будзе позна».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • Ага
    25.07.2024
    Тут ўльтраправы крэмлебот адзін у адзін паўтараў прэтэнзіі прапаганды да Шольца, які ён дрэнны, што не робіць дапамогу суайчынніку так хутка, як КДБ хоча. Падгарае ў Крамля хутчэй вызваліць свайго кілера Красікава.
  • Цьху
    25.07.2024
    Лукашэнка два разы на месяц лётае на дыван у крэмль, вось і вынікі яго паездак. Лукашэнка проста выконвае ўсе загады крамля. Чарговая фсбэшна-гэбіцкая аперацыя. Так было ў СССР, затрымлівалі заходніх агентаў і нават турыстаў каб потым абмяняць іх на савецкую агентуру. Вось Лукашэнка з Церцелям і выконваюць паслухмяна ўсё што крамлю выгадна. Бо яны крамлёўскія марыянеткі, яны поўнасцю здалі Беларусь крамлю.
  • Андрусь
    25.07.2024
    Яшчэ адзін доказ таго што Пуцін і Лукашэнка сапраўдныя тэрарысты. Захапілі закладнікаў і пагражаюць яго забіць калі не выканаюць іх умоў.
    А ўмова гэта абмен на Красікава

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года19

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення17

Украінскія беспілотнікі атакавалі Казань2

Сёння самы кароткі дзень у годзе і самая доўгая ноч1

Школьніка затрымалі за інтэрнет-афёру на 90 тысяч рублёў

Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»1

Дзяўчына ў Расіі пакінула водгук пра касіра, які пахне як скунс. А пасля закруцілася — псіхбальніца, хэйт, вэбкам-мадэль і нават суіцыд13

Фрыдман: Уся гэтая рыторыка пра ўдзел Лукашэнкі ў перамовах ужо надакучыла ўкраінцам7

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года19

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →