У Мінску не змаглі прадаць з аўкцыёну 14-гадовага кракадзіла

Нільскага кракадзіла хацелі прадаць у Мінску падчас аўкцыёну, які прайшоў 30 ліпеня, але беспаспяхова. У таргах, праўда, удзельнічаў адзін купец, але ў выніку ён не пацвердзіў заключэнне здзелкі, паведаміла ЗАТ «Белрэалізацыя».

30.07.2024 / 20:05

 

Нільскаму кракадзілу па імені Дандзі 14 гадоў, цяпер ён жыве ў Мінскім заапарку. Уласнікам маёмасці значыцца ТАА «Аўтсорсінг Карпарэйшн», якое цяпер знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.

За кракадзіла хацелі атрымаць 2 тыс. рублёў, але, як выглядае, столькі ён не каштуе.

Зноў спрабуюць прадаць дзве запраўкі «Трайпла» на трасе М-1

Транспарт Эдуарда Бабарыкі выставілі на аўкцыён

У Мінску прадаюць будынкі былога хаба «Ок16» на Кастрычніцкай

Савецкую базу адпачынку на Нарачы пераробяць пад гатэль

Nashaniva.com