Ізраіль нанёс удар па Бейруце. Магчыма, забіты адзін з лідараў «Хезбалы»

Ізраільская армія нанесла ўдар па паўднёвым раёне сталіцы Лівана Бейрута, у якім размешчаная штаб-кватэра руху «Хезбала». У выніку ўдару былі разбураныя як мінімум пяць паверхаў шматпавярховіка побач са шпіталем

30.07.2024 / 23:02

Фота: AP Photo/Hussein Malla

Адной з цэляў удару Ізраіля па Бейруце быў старшы дарадца лідара «Хезбалы» Фуад Шукр. Яго лічаць адказным за гібель ізраільскіх дзяцей у пасёлку Мадждаль-Шамс на Галанскіх вышынях. Акрамя таго, ЦАХАЛ называе яго кіраўніком праекта па стварэнні высокадакладных ракет для «Хезбалы».

Адносна лёсу Фуада Шукра звесткі супярэчлівыя: адныя крыніцы сведчаць, што ён нібыта загінуў, іншыя — што выжыў, але сур'ёзна паранены. 

Ліванскае выданне «Аль-Ахбар» піша, што ў выніку ўдару па Бейруце загінула жанчына. Акрамя таго, 17 чалавек былі параненыя, у тым ліку шэсць дзяцей. 

Раней у ноч на 28 ліпеня вайсковая авіяцыя ЦАХАЛ нанесла ўдары па аб'ектах «Хезбалы» ў Ліване. Сярод іншага ад гэтага пацярпелі склады са зброяй і інфраструктура баевікоў.

Ізраільская армія нанесла ўдары па ваенных аб'ектах «Хезбалы»

Улады ЗША і іншых краін заклікаюць сваіх грамадзян пакінуць Ліван. Бейрут у чаканні ўдару

Ізраіль адказаў на гібель людзей на футбольным полі ўдарамі па «Хезбалле» ў Ліване

Ізраіль папярэдзіў пра магчымасць поўнамаштабнай вайны з «Хезбалой»

Паўнамаштабная вайна паміж Ізраілем і «Хезбалой» можа пачацца ў бліжэйшы час

Nashaniva.com