Над тэрыторыяй Беларусі зноў лётаюць шахеды

Пра тое, што ў беларускай паветранай прасторы зноў адзначаецца прысутнасць іранскіх беспілотнікаў, якія выкарыстоўвае для вядзення вайны супраць Украіны расійская армія, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

31.07.2024 / 01:18

Паводле «Беларускага Гаюна», недзе апоўначы з аэрадрома «Баранавічы» быў узняты ў паветра знішчальнік ВПС РБ. Гэты палёт звязваецца з неабходнасцю перахопу расійскага беспілотніка Shahed-136/131.

@nashaniva Мірнае неба над галавою больш не мірнае #беларусь #лукашенко #депутаты #чиновник #власть #правительство #всрб #нашаніва ♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

Таксама маніторынгавая група згадвае пра прылёт раніцай у аўторак на аэрадром «Лунінец» двух верталётаў Мі-8 ВПС РБ, а таксама пра тое, што з 15 па 26 ліпеня на аэрадроме «Бабруйск» практычна штодня дзяжурылі верталёты Мі-8 і Мі-24. Прычынай гэтага бачыцца імкненне скараціць падлётны час да мяжы з Украінай для перахопу шахедаў, якія залятаюць у Беларусь. 

Цяпер жа ўкраінскія маніторынгавыя групы зафіксавалі, што адзін з дронаў рухаўся па тэрыторыі беларускага Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў кірунку Чарнобыля. Таксама яны ж паведамлялі пра заход у Беларусь прынамсі яшчэ аднаго беспілотніка.

Пры гэтым не менш за 6 расійскіх дронаў было таксама заўважана на поўначы Чарнігаўскай вобласці каля мяжы з Беларуссю, і яны таксама патэнцыйна маглі перасячы мяжу.

«Усякія сітуацыі ў жыцці бываюць». Павук спытаў у мясцовых уладаў пра шахед, што ўпаў у Акцябрскім

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю

Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь

У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска

Учора на Беларусь заляцеў расійскі шахед. Што гэта было?

Nashaniva.com