Вайна66

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Сабралі версіі экспертаў.

Збіты «Шахед». Ілюстрацыйнае фота: паветраныя сілы Украіны

Апошнім часам было зафіксавана як мінімум чатыры выпадкі залёту на тэрыторыю Беларусі расійскіх беспілотнікаў. 16 ліпеня адзін з іх узарваўся за 55 км ад Бабруйска.

Разведка ці правакацыя

Прычын можа быць некалькі. Сярод іх украінскі вайсковы эксперт Павел Нарожны называе збор даных альбо пошук украінскіх СПА:

«Першае — гэта можа быць збор нейкіх звестак. Бо ў прынцыпе гэты «Шахед» дастаткова вялікі і можа несці дастаткова вялікую нагрузку на сабе — да 50 кг. Гэта можа быць радар (…). Дрон можа сабраць нейкія даныя, прыляцець у Беларусь, і з яго там іх здымаюць і да таго падобнае.

Ці яны, напрыклад, могуць назіраць, ці спрацуе наш радар, і па гэтым радары могуць нанесці ўдар. Таму што ў расіян ёсць супрацьрадыёлакацыйная ракета Х-31П».

Нарожны таксама не выключае спробаў Расіі такім чынам справакаваць Беларусь да ўдзелу ў вайне. На думку эксперта, расійскі беспілотнік можа нанесці шкоду аднаму з аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі. Гэта будзе прадстаўлена як «удар украінскага беспілотніка».

Работа ўкраінскай РЭБ

Сярод магчымых прычын, па меркаванні Нарожнага, можа быць праца ўкраінскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, якія проста глушаць дрону сігнал GPS або перадаюць нейкія фэйкавыя сігналы. У выніку ён ляціць у незразумелым напрамку.

Эфектыўнасць працы ўкраінскіх РЭБ як прычыну прылётаў у Беларусь дронаў, выпушчаных па Украіне, называе і кіраўнік праграм бяспекі ўкраінскага Цэнтра глабалістыкі «Стратэгія XXI» Павел Лакійчук.

Тэхнічныя праблемы

Акрамя гэтага, Лакійчук лічыць, што прычынай можа быць дрэнны тэхнічны стан беспілотнікаў, якія ў апошні час з-за значных стратаў вырабляюцца з вялікім паспехам.

«За некалькі ўдараў нашы воіны знішчылі амаль 200 «Шахедаў» і іншых дронаў. Ёсць інфармацыя ад разведкі Ізраіля, што гарэў завод па вытворчасці гэтых дронаў у Іране, і пэўны дэфіцыт гэтых відаў боепрыпасаў у расіян назіраецца. Ад гэтага поўная паспешнасць пры падрыхтоўцы гэтых сродкаў паражэння, і яны могуць ляцець не туды, куды трэба», 

тлумачыў Лакійчук.

Няўдалыя расійскія эксперыменты

Вайсковы эксперт, кіраўнік Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка гаворыць пра тое, што адной з прычын могуць быць эксперыменты расіян.

«Трэба разумець, што Расія эксперыментуе з «Шахедамі». Магчыма, пры ўдзеле іранскіх вытворцаў, якія пастаянна хочуць мяняць нешта»,

— тлумачыць эксперт і адзначае, што для таго, каб зменшыць уразлівасць, эксперыментуюць з вышынёй, корпусам, хуткасцю, навігацыйнай сістэмай.

На думку Мусіенкі, залёты беспілотнікаў у Беларусь не выпадковыя. Расійскі бок наўмысна шукае новыя маршруты для таго, каб пазбегнуць супрацьдзеяння мабільных груп.

Эксперт звяртае ўвагу, што некаторыя «Шахеды» пасля палёту над Беларуссю вяртаюцца на тэрыторыю Украіны.

«Гэта сведчыць пра намеры. Іх мэта не толькі ў тым, каб заставацца недзе ў небе над тэрыторыяй Беларусі. Мэта — вяртанне ва Украіну», — лічыць Мусіенка.

Але асобныя дроны, залятаючы ў Беларусь, пачынаюць блукаць. Эксперт не выключае, што прычынай можа быць збой іх навігацыйнай сістэмы ў выніку працы беларускай РЭБ. Але галоўным ён называе няўдалую працу расійскіх аператараў і інструктараў, якія не могуць разабрацца з тэхнічнымі прычынамі.

Палітычныя гульні Пуціна

Палітычны аналітык «Позірка» Аляксандр Класкоўскі не выключае, што прычынай можа быць жаданне Пуціна паставіць Лукашэнку на месца.

«Можа, гэта знак Масквы, каб мінскі васал ведаў сваё месца? А то ў апошні час ужо надта міралюбную пласцінку заводзіць. Вунь намякае, што з украінцамі сепаратна дамаўляецца, Захаду нейкія сігналы пасылае. Дык вось усячы, хто насамрэч гаспадарыць у тваім небе, і не толькі там.

Гэтыя залёты «Шахедаў» небяспечныя і тым, што ўкраінцы — пра гэта ўжо заявілі некаторыя тамтэйшыя спікеры, — у адказ могуць пачаць выкарыстоўваць неба над Беларуссю для пралёту сваіх беспілотнікаў, накіраваных на расійскія аб'екты. Тады стане зусім весела», — піша аналітык на «Позірку».

Класкоўскі падсумоўвае: пакуль Лукашэнка малюе пагрозу ад украінцаў і палякаў, рэальны дамоклаў меч над беларусамі падвешвае «любімы саюзнік правадыра».

Каментары6

  • Янка
    17.07.2024
    Аніводны украінскі "эксперт" нават не ўзгадвае супадзення па часу прылётаў у Беларусь падарункаў ад пуціна з пачаткам супольных вучэнняў кітайскай і лукашэнкаўскай арміі "атакуючы сокал" на Берасцейшчыні ля польскай мяжы. Такія вось "эксперты". Усялякія Світаны, Жданавы, Каваленкі, Ступакі ўжо даўно ператварыліся ў ваенных прапагандыстаў, якія перасоўваюцца паміж украінскімі юцюб каналамі з клікбэйтнымі загалоўкамі ролікаў. Z-ваенкоры праз цэнзуру ўвагі ўвогуле не вартыя. Шчыра кажучы, засталася толькі адзіная больш-менш аўтарітэтная экспертная суполка - гэта CIT Руслана Лявіева.
  • Маё імя
    17.07.2024
    Якая яскравая розніца ў выказваньнях паміж украінскімі экспертамі і беларускім "экспертам": узважаныя меркаванні пра тэхнічныя прычыны з аднаго боку і няўцямна канспіралогія з другога.
  • Калі Сі скажа і джыгу Саша спляша
    17.07.2024
    Так, салідарны з Класкоўскім. 3 шахеды - гэта ўжо не выпадковасць. Больш падобна, што шчанюк Саша пачаў выбівацца з-пад рук гаспадара са сваей "нармалізацыяй". Такі саюзнік крамлю не патрэбны, а каго бамбіць ім ужо ўсё роўна

Акцёры, якія гралі ў РТБД і Вялікім тэатры, з партнёрамі ствараюць у Варшаве кафэ-кам'юніці — наведаліся да іх у госці1

Акцёры, якія гралі ў РТБД і Вялікім тэатры, з партнёрамі ствараюць у Варшаве кафэ-кам'юніці — наведаліся да іх у госці

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць грузавікоў на польскай мяжы вырасла да рэкордных 1000 штук

Маршалак польскага Сейма: Калі Лукашэнку трэба транзітныя калідоры, ён мусіць вызваліць палітвязняў8

«Нашы кліенты рызыкавалі самым каштоўным, каб Украіна была вольнай». Як беларуска стварыла рэабілітацыйны цэнтр для ваяроў пад Кіевам3

Каля 10 несанкцыянаваных дзіцячых летнікаў спынілі працу ў Беларусі

Маркоўны тарт з казіным сырам і раскрышанай фетай2

Як замяніць беларускае пасведчанне кіроўцы на польскае ці літоўскае6

«Жыццё кіпіць, бурліць і віруе». Якой пабачылі Беларусь эмігранты, якія вярнуліся на радзіму пасля доўгай адсутнасці65

«Старонку перагарнуць сапраўды пара». Рускамірац Агафонаў расказаў, што пабачыў падчас свайго кароткачасовага зняволення3

Невідушчы спявак з аўтаматам у руках на юбілей Лукашэнкі прыняў вайсковую прысягу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акцёры, якія гралі ў РТБД і Вялікім тэатры, з партнёрамі ствараюць у Варшаве кафэ-кам'юніці — наведаліся да іх у госці1

Акцёры, якія гралі ў РТБД і Вялікім тэатры, з партнёрамі ствараюць у Варшаве кафэ-кам'юніці — наведаліся да іх у госці

Галоўнае
Усе навіны →