Да асуджанага ў Расіі на 25 гадоў Уладзіміра Кара-Мурзы не пусцілі адваката. Магчыма, палітык таксама знік
Сёння і напярэдадні адваката Уладзіміра Кара-Мурзы не пусцілі ў ПК № 6 у Омску, дзе ўтрымліваецца палітык, паведамляе тэлеканал «Дождь».
31.07.2024 / 15:04
Уладзімір Кара-Мурза. Фота: AP
Што цяпер з Кара-Мурзой, невядома. У пачатку ліпеня Кара-Мурзу пераводзілі ў турэмны шпіталь, дзе таксама не давалі бачыцца з адвакатам.
Кара-Мурза можа стаць дзевятым палітзэкам, пра стан і месцазнаходжанне якога нічога не вядома.
У Расіі з калоній зніклі некалькі статусных палітвязняў. Рыхтуецца вялікі абмен?
Асуджаны за шпіянаж амерыканец Пол Уілан таксама знік з расійскай калоніі