Што Лукашэнка можа атрымаць у абмен на Рыка Крыгера? Версія Фрыдмана

Бонусы не ад Германіі, а ад Расіі.

31.07.2024 / 22:42

За Крыгера Лукашэнку могуць чакаць бонусы ад расійскага ўраду, мяркуе аналітык Фрыдман. Фота: Evgenia Novozhenina/Pool Photo via AP

У эфіры ютуб-праграмы «Обычное утро» аналітык Аляксандр Фрыдман пракаментаваў рашэнне Лукашэнкі памілаваць немца Рыка Крыгера, асуджанага за «тэрарызм».

На погляд аналітыка, асноўныя бонусы ад гэтага Лукашэнка атрымае не ад нямецкага, а ад расійскага боку, які, мяркуе Фрыдман, цалкам спланаваў аперацыю з грамадзянінам Германіі.

Фрыдман дапускае, што справу з Крыгерам Лукашэнка разглядаў як магчымасць атрымаць бонусы ад Захаду ў выглядзе палітычнага прызнання. Напрыклад, каб яму пазваніў хтосьці з заходніх лідараў.

«Заўсёды, калі замежнікаў у Беларусі вызваляюць, неабходна, каб было прызнанне, быў званок. З беларускага боку гэта выглядае як комплекс непаўнавартасці — калі яны падкрэсліваюць, што немцам не патрэбны Крыгер, што яны з намі не звязваюцца. У перакладзе на рускую мову гэта гучыць як «пазвані мне, пазвані». Але ніякіх званкоў няма, нічога не назіраецца».

«У той жа час з расійскага боку за паспяховае выкананне аперацыі (а ў тым, што ён яе паспяхова выконвае, няма ніякіх сумневаў) ён атрымае нафту, удзячнасць з боку Пуціна і, магчыма, палітычную падтрымку, якая не перашкодзіць напярэдадні выбараў 2025 года», — разважае Фрыдман.

Мінск гатовы да разгляду нямецкіх просьбаў адносна Крыгера — Эйсмант

Лукашэнка хацеў размовы з Шольцам?

Вось так Лукашэнка выглядаў на сустрэчы з Пуціным ФОТЫ

«Гэта жывая матэрыя». Беларусь патрабуе змяніць формулу цаны на расійскую нафту

Nashaniva.com