Меркаванні99

Лукашэнка хацеў размовы з Шольцам?

А давялося пагаварыць з гадкай прапагандысткай, піша Сяргей Гезгала.

Рыка Крыгер у судзе

У Расіі, здаецца, рыхтуюць вялікі абмен зняволенымі з Захадам. Масква хоча займець назад сваю агентуру наўзамен за палітвязняў і арыштаваных заходнікаў. Менавіта з гэтым звязваюць вываз з калоній у невядомым кірунку шэрагу вядомых палітвязняў, сярод якіх Ілья Яшын і Лілія Чанышава, а таксама антываенных актывістаў і арыштаваных праваабаронцаў, сярод якіх Алег Арлоў, Саша Скачыленка і Даніла Крынары.

Магчыма, пад абмен могуць падпасці і журналіст «Уол-стрыт джорнал» Эван Гершковіч, а таксама асуджаны за «дзяржздраду» 16-гадовы Кевін Люк.

Не выключана, што часткай гэтага вялікага абмену стане і недарэка немец Рыка Крыгер, якога, падобна, завабілі ў Беларусь і развялі беларускія спецслужбы.

Можна меркаваць, што Лукашэнка дабіваўся званка ад канцлера Германіі Олафа Шольца — яму важна дэманстраваць, што з ім гавораць, што яго лічаць не маскоўскай абслугай, а кіраўніком дзяржавы. Але Шольц так і не патэлефанаваў. Між тым расійскі абмен набліжаецца.

Таму з немца спрабуюць выціснуць па максімуме — хоць прапагандысцкага эфекту. Адбылося шоу з удзелам персанажаў, ад якіх нічога не залежыць: прапагандысткі Гладкай, якая абслугоўвае палітычныя рэпрэсіі, і нават адваката Уладзіміра Горбача — ад якога ў сённяшняй лукашэнкаўскай сістэме залежыць нават трохі менш, чым ад судовых засядацеляў і прыбіральшчыц.

Арганізатары гэтага цырку — магу памыляцца, але адчуваецца тут ручка Наталлі Пяткевіч, — нават не задумаліся, якая гэта прафанацыя, калі долю (насамрэч, прадвызначаную) чалавека — які б ні быў той чалавек! — «абмяркоўваюць» разам кіраўнік КДБ, следчы, адвакат і «журналістка». Рука не павяртаецца пісаць тут гэтае слова без двукоссяў.

А народ у Беларусі сёння іранізуе, што Лукашэнка хацеў размовы з Шольцам, а замест гэтага давялося пагаварыць з гадкай прапагандысткай.

Каментары9

  • ром
    30.07.2024
    ха;;; народ???
    да народу пофиг на вас, крыгерау и иншых и на вашых зэкау...
    не тешьте свое самолюбие)) ааа хотя у вас народ это чалавек з 100...
  • Вася с пилорамы
    30.07.2024
    Как он не может понять, что с ним никто не будет разговаривать из демократических руководителей , это по нашему, как в дерьмо наступить, и так уже 30 лет
  • Acab
    30.07.2024
    Спадару Роме, вы маеце рацыю, але апісалі прыватны выпадак, дэдукцыю з таго факто, што народ гэта хіба гіпастазыяваньня. Няма такого суб'екту дзеяньня як народ. Няіснуючы ня можа нічога з ўласьцівага асобе рабіць: ні прагнуць, ні падтрымліваць, ні ненавідзець, ні цікавіцца etc

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць