Затрымлівалі яшчэ двух высокіх начальнікаў з БЧ і кіраўніка Мінскага метрапалітэна
Паводле інфармацыі «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі», атрыманай ад яе крыніц, 29 ліпеня прайшоў цэлы шэраг затрыманняў сярод кіраўніцтва з упраўлення Беларускай чыгункі.
31.07.2024 / 17:22
Сяргей Сізін і Сяргей Навадворскі. Фотакалаж: Люстэрка
Паведамляецца пра затрыманне намесніка начальніка БЧ Сяргея Сізіна, а таксама галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Сяргея Навадворскага.
Абодва названыя кіраўнікі БЧ з'яўляюцца «выхадцамі» з Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі (НОД-6).
Сяргей Сізін намеснікам начальніка БЧ працуе з 2017 года, на гэтай пасадзе ён курыраваў дзейнасць пуцявой гаспадаркі, гаспадарак сігналізацыі і сувязі, электрыфікацыі і электразабеспячэння.
Сяргей Навадворскі прызначаны на пасаду галоўнага інжынера БЧ ў 2021 годзе. На гэтай пасадзе ён адказваў за тэхнічную палітыку і напрамкі тэхнічнага развіцця БЧ і арганізацый, што ўваходзяць у яе склад, шляхі рэканструкцыі і тэхнічнага пераўзбраення вытворчасці, арганізацыю капітальнага будаўніцтва, стан тэхнікі бяспекі і аховы працы.
Акрамя названых, таксама нібыта затрыманы дырэктар Мінскага метрапалітэна Уладзімір Сотнікаў, які кіруе гэтым прадпрыемствам з 2016 года.
Уладзімір Сотнікаў. Фота: sb.by
Раней за хабар быў затрыманы першы намеснік кіраўніка Беларускай чыгункі Пятро Дулуб.
Пасля «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў» дадала інфармацыю, што Сяргей Навадворскі і Уладзімір Сотнікаў былі вызваленыя (іх цяперашні статус пакуль невядомы), у той час як Сяргей Сізін працягвае знаходзіцца пад вартай.
У першага намесніка кіраўніка Белчыгункі знайшлі дома $3 мільёны
Першага намесніка кіраўніка Белчыгункі арыштавалі з $1 мільёнам хабару