Грамадства1313

Першага намесніка кіраўніка Белчыгункі арыштавалі з $1 мільёнам хабару

Канал «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў» паведаміў, што 18 мая ГУБАЗіК затрымаў першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба. Яго злавілі на хабары.

Пятро Дулуб

Паведамляецца, што пры ператрусе ў Дулуба была канфіскаваная сума каля $1 мільёна, а таксама дакументы, звязаныя з дзейнасцю тарыфнай камісіі БЧ.

На працоўным месцы Дулуб адсутнічае ўжо трэці тыдзень і, па інфармацыі чыгуначнікаў, на гэты момант ён утрымліваецца ў СІЗА ў Калядзічах.

Акрамя таго, паведамляецца, што таксама быў затрыманы і намеснік гендырэктара дзяржаўнага транспартна-лагістычнага прадпрыемства БТЛЦ Павел Лушчай. У яго справе таксама нібыта прысутнічаюць прыкметы хабару з прымяненнем спецыяльна пазначаных купюр. 

@nashanivanews Па непацверджанай інфармацыі, падчас вобшуку ў чыноўніка знайшлі каля мільёна даляраў #беларусь #железнаядорога #нашаніва #навіны #беларусьновости #коррупция #беларускамоўныцікток ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары13

  • Ёсік
    03.06.2024
    Малайчына дырэктар саўгаса, у маладосьці самы галоўны змагар з карупцыяй, перамог яе канчаткова цягам 30 гадоў. Ампотым: А я што, гэта ўсё яны. - Дык ты ж іх прызначаеш? - Зноў падсунулі абы каго, я не пры чым.
  • даведка
    03.06.2024
    КГБ расставил везде по железной дороге своих пастухов по безопасности, а задерживает их почему-то ГУБОПиК.
  • ●
    03.06.2024
    Мусіць некаму ягоная пасада патрэбілася )

Цяпер чытаюць

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч4

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Зорка польскага тэатра нарадзілася пад Глыбокім і выязджала з БССР у таварным вагоне. Вось яе гісторыя16

Беларускі брэнд прысвяціў калекцыю адзення вядомым цукеркам1

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч4

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць