ЗША вырашылі не даваць Грузіі абяцаныя $95 мільёнаў. Гэта цана антыдэмакратычных дзеянняў

Адміністрацыя ЗША затрымае перавод прызначанай Тбілісі фінансавай дапамогі сумай 95 млн даляраў, раней ужо зацверджанай Кангрэсам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Дзяржаўнага дэпартамента ЗША за подпісам яго кіраўніка Энтані Блінкена.

31.07.2024 / 20:15

Падчас майскіх антыўрадавых і празаходніх пратэстаў у Грузіі, якія пакуль не прынеслі плёну. Фота: Nicolo Vincenzo Malvestuto/Getty Images

«23 мая, пасля антыдэмакратычных крокаў грузінскіх уладаў, я аб'явіў пра поўны, усёахопны перагляд двухбаковага супрацоўніцтва паміж Грузіяй і Злучанымі Штатамі, — нагадаў Блінкен. — У выніку гэтага перагляду Злучаныя Штаты замарожваюць [перавод] $95 млн даляраў, якія непасрэдна граюць на руку ўраду Грузіі».

«Антыдэмакратычныя дзеянні і хлуслівыя сцвярджэнні грузінскага ўрада несумяшчальныя з нормамі сяброўства ў НАТА і Еўрапейскім Саюзе», — папярэдзіў дзяржсакратар ЗША.

У той жа час ён удакладніў, што гэтая пастанова не адаб'ецца на іншых праграмах амерыканскай замежнай дапамогі — у тым ліку і тых, «якія прыносяць карысць народу Грузіі шляхам умацавання дэмакратыі, вяршэнства закона, незалежных СМІ і эканамічнага росту».

Усяго за тры з лішнім дзесяцігоддзі двухбаковых адносін — з моманту выхаду Грузіі са складу СССР — Злучаныя Штаты аказалі Тбілісі дапамогу самага рознага роду на агульную суму больш за $6,2 млрд. У прыватнасці, гэтыя сродкі пайшлі на забеспячэнне і навучанне грузінскай арміі і берагавой аховы, а таксама будаўніцтва школ, бальніц, падрыхтоўку настаўнікаў, дактароў і адміністратараў.

Спікер парламента Грузіі падпісаў закон аб замежных агентах. З гэтага дня ён набывае моц

Чатыры краіны ЕС прапанавалі адмяніць бязвізавы рэжым з Грузіяй, калі Тбілісі прыме закон аб замежных агентах

«Вайна паказала, што на баку Захаду стаіць меншасць. А Арменію Расія так проста не пакіне»

Народ пад бела-чырвона-белым сцягам, які нядаўна перажыў генацыд. Хто такія езіды?

Nashaniva.com