Журналіст Эван Гершковіч вернецца ў ЗША ў чацвер у рамках абмену — Fox News
Два тыдні таму амерыканскага журналіста прысудзілі ў Расіі да 16 гадоў калоніі строгага рэжыму.
01.08.2024 / 08:02
Фота: Свярдлоўскі суд
Fox News паведаміў, што журналіст The Wall Street Journal Эван Гершковіч вернецца ў ЗША ў чацвер у рамках абмену зняволенымі.
Як заявіў вядучы тэлеканала, гэтая інфармацыя была атрыманая ад газеты The Wall Street Journal.
Пра маштабны абмен зняволенымі паміж Расіяй, Беларуссю, ЗША і Германіяй паведаміў учора таксама славенскі канал N1.
Свярдлоўскі абласны суд 19 ліпеня прысудзіў карэспандэнта The Wall Street Journal Эвана Гершковіча да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму па справе аб шпіянажы (артыкул 276 КК РФ).
Дзяржабвінавачанне запытвала для журналіста 18 гадоў пазбаўлення волі.
Па версіі следства, Гершковіч «па заданні ЦРУ ў сакавіку 2023 года збіраў у Свярдлоўскай вобласці сакрэтную інфармацыю аб дзейнасці абароннага прадпрыемства «Уралвагонзавод». У пракуратуры сцвярджалі, што журналіст «трымаўся пільных мер канспірацыі».
Гершковіч віну па справе не прызнаў.
У Расіі з калоній зніклі некалькі статусных палітвязняў. Рыхтуецца вялікі абмен?