Зяленскі: Кітай можа прымусіць Расію спыніць вайну

«Я б хацеў, каб яны ціснулі на Расію, як ЗША, як ЕС», — кажа прэзідэнт Украіны.

01.08.2024 / 12:53

Sergey Savostyanov Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што калі Кітай зойме моцную пазіцыю, то ён зможа прымусіць Расію спыніць яе агрэсію супраць Украіны. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю французскім СМІ, піша Украінская праўда.

«Я так адкажу. Калі Кітай захоча, ён зможа прымусіць Расію спыніць гэтую вайну. Гэта як мы гаворым пра ўвесь свет. Кітай — неад'емная частка гэтага свету, адна з уплывовых дзяржаў. Я б хацеў, каб яны не займалі пасрэдніцкую місію. Я хацеў бы, каб яны ціснулі на Расію з нагоды заканчэння вайны. Гэтак жа, як ціснуць Злучаныя Штаты. Гэтак жа, як цісне ЕС».

Са слоў Зяленскага, чым мацнейшая дзяржава, тым мацней трэба ціснуць на Расію, тады будзе хуткі вынік. На яго думку, пасрэдніцкая пазіцыя — не моцная.

«Таму я хацеў бы, каб у Кітая была моцная пазіцыя па гэтай вайне, каб яны спынілі рускіх. Нічога нам лішняга не трэба. Не патрэбна ніякая дадатковая падтрымка. Усё павінна грунтавацца на міжнародным праве. Я б вельмі хацеў, каб у Кітая была вось такая, вельмі прынцыповая пазіцыя», — падсумаваў Зяленскі.

Зяленскі: Лёс тэрыторый Украіны павінен вырашаць яе народ

Зяленскі назваў самы складаны ўчастак на фронце

Зяленскі: Украіна падрыхтуе мірны план да канца лістапада

Nashaniva.com