Вайна55

Зяленскі: Лёс тэрыторый Украіны павінен вырашаць яе народ

У інтэрв'ю французскім СМІ прэзідэнт Украіны падзяліўся сваімі думкамі аб магчымым выніку вайны і сфармуляваў чаканні ад Кітая.

 Volodymyr Zelenskyy Владимир Зеленский Уладзімір Зяленскі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пакідае Даўнінг-стрыт пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам. 19 ліпеня 2024 года. Фота: AP Photo / Kin Cheung

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў інтэрв'ю найбольшым французскім выданням Le Monde, Libération, L'Equipe і Agence France-Presse у час сваёй паездкі ў Роўна.

Прыводзім адказы на некаторыя пытанні, якія публікуе выданне Le Monde.

Расійскі бок працягвае наступ на ўсходзе Украіны. Чаму яны маюць поспех?

Зяленскі назваў некалькі прычын. Першая заключаецца ў недакамплекце ўзбраенняў.

«Мы падрыхтавалі чатырнаццаць брыгад. Брыгады, якія мы хацелі абсталяваць узбраеннем, каб абараняць сваю тэрыторыю і наладжваць ратацыю, даючы салдатам магчымасць адпачыць і замяніцца. Калі з чатырнаццаці брыгад укамплектаваныя толькі тры, ці можна спыніць расіян?» — гаворыць прэзідэнт Украіны.

Другая прычына, якую, па словах Зяленскага, неабходна прыняць, заключаецца ў тым, што рускія баяцца адступаць. «Калі яны адступаюць, іх забіваюць. Мы ніколі не зможам сабе гэтага дазволіць, ніколі. Нелагічна змагацца за чалавечае жыццё, не захоўваючы яго. Рускія не хочуць пра гэта думаць. Пуціну гэта абыякава, ён не лічыць [забітых]».

Трэцяя прычына — немагчымасць выкарыстоўваць пастаўленую Захадам зброю так, як Украіна лічыць неабходным.

Прычына, на яго погляд, у тым, што «партнёры баяцца». Але, па словах прэзідэнта, «яны павінны разумець, што мы жывём і змагаемся. І калі яны не знойдуць спосабу дапамагчы нам, мы зможам знайсці іншыя рашэнні для абароны насельніцтва».

Ці дастаткова будзе для стабілізацыі сітуацыі новага закона аб мабілізацыі?

Адказваючы на гэта пытанне, Зяленскі заўважыў, што з прыняццем новага закона тэмпы мабілізацыі ўзраслі. Аднак на полі бою не хапае людзей, бо змена знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі.

Зяленскі адзначыў, што Украіна не можа дазволіць кідаць на фронт непадрыхтаваных людзей, як гэта робіць Расія, дзе на навучанне адводзяць толькі сем дзён. Ён сцвярджае, што на падрыхтоўку навабранцаў ва Украіне адводзіцца не менш за два месяцы.

«Змаганне з Расіяй лічбамі — цяжкая задача. Мы павінны быць разумнымі і зрабіць усё магчымае, каб захаваць жыцці нашых салдат. На працягу трох-чатырох тыдняў яны гублялі па тысячы чалавек за дзень, тысячу забітымі і параненымі.

Яны ненармальныя. Пуцін з'ехаў з глузду. Як ты можаш забіваць тысячу сваіх людзей кожны дзень? Менавіта таму не варта ганяцца за колькасцю. За адзін год вайны ён прынясе ў ахвяру 300 тысяч чалавек. Больш за 500 тысяч яго салдат ужо забітыя ці параненыя», — цытуе выданне Зяленскага.

Чаго Зяленскі чакае ад Кітая?

Зяленскі лічыць, што Кітай калі захоча, то можа прымусіць Расію спыніць вайну.

«Я б хацеў, каб ён аказаў ціск на Расію, каб яна спыніла гэтую вайну. Гэтак жа, як ціснуць Злучаныя Штаты. Таксама, як цісне Еўрапейскі саюз. І чым большы ўплыў мае краіна, тым большы ціск яна павінна аказваць на Расію. На вайне, у якой ёсць агрэсар, вы не можаце пазіцыянаваць сябе як пасярэдніка», — адзначыў Зяленскі.

Ці разглядае магчымасць саступкі тэрыторый?

Зяленскі адзначыў, што на мірным саміце, які павінен адбыцца ў лістападзе гэтага года, павінны прысутнічаць прадстаўнікі Расіі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што справядлівы мір для Украіны павінен дазволіць ёй вярнуць сваю тэрытарыяльную цэласнасць. Але рашэнне застаецца за ўкраінскім народам.

«Вы павінны разумець, што любое пытанне, якое тычыцца тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, не можа быць вырашана адным прэзідэнтам, адным чалавекам ці ўсімі прэзідэнтамі ў свеце без украінскага народа. Гэта немагчыма. Гэта супярэчыць Канстытуцыі Украіны. І таму гэтае пытанне датычыць толькі нас.

Хтосьці нядаўна сказаў: «Што, калі Украіна аддасць свае тэрыторыі ў абмен на нешта. Напрыклад, гарантыі бяспекі, магчыма, НАТА, магчыма, ЕС і г.д.? Такіх заяў можа быць шмат, але вы павінны разумець, што ніхто нічога афіцыйна Украіне не прапанаваў. І Украіна ніколі не аддасць свае тэрыторыі.

Улада не мае афіцыйнага права аддаваць свае тэрыторыі. Каб гэта адбылося, украінскі народ павінен гэтага захацець».

Каментары5

  • Вось дык дзе народ вырашыць
    31.07.2024
    Пад ціскам вайны ?
  • Не
    31.07.2024
    Акулярык, не, зусім не відавочна.
  • Прапанова
    31.07.2024
    Хто там цісне на Украіну, каб яна аддала свае тэрыторыі? Давайце аддадзім Расіі тэрыторыі гэтых краін.

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу9

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу

Усе навіны →
Усе навіны

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў20

Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя6

Прарыў у чорнай металургіі: новы метад павышае хуткасць вытворчасці ў 3600 разоў4

Затрымалі гаспадыню аграсядзібы пад Баранавічамі

Новая эра пластычнай хірургіі: галівудскія зоркі заўважна змянілі выгляд5

У Беларусі прайшлі снегапады і завірухі ВІДЭА1

 «Дынама» нарэшце выйграла ў Лізе канферэнцый пасля чатырох паразаў запар ВІДЭА7

Кіраўнік праваслаўнага канала прагназуе вайну Расіі з Турцыяй за вызваленне Канстанцінопаля9

«Бяруць за шкірку і кажуць: «Пішы». Экс-палітзняволеная расказала, як прасіла памілавання і ўсё адно адседзела свой тэрмін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу9

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу

Галоўнае
Усе навіны →