Расійскі самалёт са зняволенымі ўжо прызямліўся ў Турцыі

Турэцкі канал NTV паказаў кадры з аэрапорта Анкары, дзе павінен адбыцца абмен зняволенымі паміж Расіяй і заходнімі краінамі.

01.08.2024 / 16:47

Паводле даных сэрвіса Flightradar, самалёт спецыяльнага лётнага атрада, які вылецеў з Масквы, ужо прызямліўся ў Анкары.

Таксама ў аэрапорце Анкары цяпер знаходзяцца два бізнэс-джэты Bombardier Global 6000 і Bombardier Global 6500.

Адзін з іх, па звестках Flightradar, прыляцеў са Славеніі, другі — з Польшчы.

Стаў вядомы поўны спіс вызваленых у рамках абмену паміж Расіяй і Захадам

Расія вызваліла палітыкаў Кара-Мурзу, Яшына, журналіста Гершковіча і вайскоўца Уілана

З Масквы ў Турцыю вылецеў борт Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Расіі. Раней ён браў удзел у абменах

Пяскоў адмовіўся каментаваць меркаваны абмен зняволенымі

Журналіст Эван Гершковіч вернецца ў ЗША ў чацвер у рамках абмену — Fox News

Маштабны абмен зняволенымі паміж Расіяй і Захадам адбудзецца ў найбліжэйшыя гадзіны?

Nashaniva.com