«Гэта былі перамовы з Масквой, Мінск у іх не ўдзельнічаў». Офіс Святланы Ціханоўскай пракаментаваў абмен зняволенымі
Офіс Святланы Ціханоўскай выдаў каментар адносна магчымага абмену зняволенымі паміж Расіяй і заходнімі краінамі.
01.08.2024 / 17:09
Святлана Ціханоўская з партрэтам мужа, палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
«Мы не ўдзельнічалі ў гэтых перамовах і маем абмежаваную інфармацыю. На жаль, у нас няма сведчанняў, што гэты абмен можа ці мог бы прывесці да вызвалення беларускіх палітвязняў. Відавочна, што гэта былі перамовы з Масквой, і Мінск у іх не ўдзельнічаў», — падкрэслівае Офіс.
«Безумоўна, мы вітаем факт вызвалення палітвязняў з расійскіх турмаў. Сам факт такога абмену вязнямі, калі закончыцца паспяхова, можа быць важным прэцэдэнтам, які дапаможа і ў вызваленні беларусаў.
Натуральна, абмен дзеля вызвалення мае на ўвазе, што ёсць на каго ці на што абменьваць. І гэта адрознівае беларускую сітуацыю ад расійскай.
Мы карыстаемся кожнай магчымасцю, кожным інструментам, каб выцягнуць нашых людзей з турмаў.
Мы ставім гэтае пытанне рэгулярна перад заходнімі партнёрамі. У нас адбываюцца кансультацыі ў самых розных фарматах, натуральна, непублічна.
І мы ведаем, што робяцца самыя розныя намаганні па вызваленні беларусаў.
На жаль, праблема не з боку заходніх партнёраў, а з боку рэжыму, які не зацікаўлены ў вызваленні людзей і адкрыта гэта дэманструе», — сцвярджае Офіс Ціханоўскай.
Расійскі самалёт са зняволенымі ўжо прызямліўся ў Турцыі
Стаў вядомы поўны спіс вызваленых у рамках абмену паміж Расіяй і Захадам
Расія вызваліла палітыкаў Кара-Мурзу, Яшына, журналіста Гершковіча і вайскоўца Уілана
З Масквы ў Турцыю вылецеў борт Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Расіі. Раней ён браў удзел у абменах
Пяскоў адмовіўся каментаваць меркаваны абмен зняволенымі
Журналіст Эван Гершковіч вернецца ў ЗША ў чацвер у рамках абмену — Fox News