Абмен зняволенымі завяршыўся, у ім узялі ўдзел 26 чалавек
Абмен зняволенымі паміж Расіяй і краінамі Захаду ў Анкары скончыўся, паведаміў турэцкі тэлеканал NTV. У ім узялі ўдзел 26 чалавек з турмаў ЗША, Польшчы, Славеніі, Нарвегіі, Расіі і Беларусі.
01.08.2024 / 17:35
Па выніках абмену 10 чалавек паляцелі ў Расію, 13 — у Германію і трое — у ЗША.
Паводле даных NTV, у абмене таксама ўдзельнічалі двое дзяцей. Гэта могуць быць дзеці расійскіх разведчыкаў Дульцавых, якія жылі ў Славеніі.
Расійскі самалёт са зняволенымі ўжо прызямліўся ў Турцыі
Стаў вядомы поўны спіс вызваленых у рамках абмену паміж Расіяй і Захадам
Расія вызваліла палітыкаў Кара-Мурзу, Яшына, журналіста Гершковіча і вайскоўца Уілана
Журналіст Эван Гершковіч вернецца ў ЗША ў чацвер у рамках абмену — Fox News