У цэнтры Вільні на сцяну ЕГУ нанеслі правакацыйны надпіс, адрасаваны Святлане Ціханоўскай

1 жніўня на вуліцы Savičiaus, дзе размешчаны будынак Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, мінакі звярнулі ўвагу на правакацыйны надпіс, які адрасаваны лідару беларускіх дэмакратычных сіл Святлане Ціханоўскай.

02.08.2024 / 10:15

Здымак быў зроблены у 16:30 у сераду. На сцяне напісана: «Ціханоўская, прэч з нашага горада». У тэксце адсутнічае коска, а слова «нашага» па-літоўску напісана з памылкай (правільна было б mūsų).

Нельга не заўважыць падабенства почырку ў прамым і пераносным сэнсе з папярэднім інцыдэнтам на гэтай жа вуліцы. У мінулую нядзелю, 28 ліпеня, на будынку беларускай крамы Kropka невядомыя напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Надпіс зроблены на літоўскай мове.

Калі параўноўваць абодва надпісы, то кідаецца ў вочы, што літары «А», «N» і «j» напісаны падобным спосабам, наносілі іх відавочна ў спешцы.

Уладальнікі крамы Kropka выказалі здагадку, што гэта «правакацыя лукашыстаў». Аналагічнага пункту гледжання прытрымліваюцца некаторыя літоўскія эксперты. 

На беларускай краме Kropka ў Вільні па-літоўску напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні»

Уласнік пашкоджанай крамы Kropka ў Вільні: Па відэа бачна, як чалавек фоткае надпіс

Літоўская паліцыя пачала расследаванне ў сувязі з інцыдэнтам супраць беларускай крамы ў Вільні

З'явіліся ФОТА падазраванага ў нападзе на віленскую беларускую краму Kropka

Nashaniva.com