З'явіліся ФОТА падазраванага ў нападзе на віленскую беларускую краму Kropka
Фота зламысніка, знятае на камеру відэаназірання 28 ліпеня пасля 3-й гадзіны ночы, апублікавана, у прыватнасці, на фэйсбук-старонцы Reidas.lt.

Тых, хто апазнае асобу на здымку, заклікаюць звязацца са старшай следчай Вольгай Лук'янавай праз тэлефон 8 60712497 ці e-mail [email protected]

Пра наяўнасць у паліцыі відэа, на якім выяўлены зламыснік падчас здзяйснення нападу, раней казаў уладальнік крамы Зміцер Фурманаў.
Крама Kropka знаходзіцца ў цэнтры Вільні на вуліцы Савічаў (Savičiaus g. 6) паміж Ратушнай плошчай і корпусам ЕГУ. Працуе з 11:00 да 20:00 штодня.
У ноч на нядзелю невядомыя напалі на краму. Там разбілі акно, а на сцяне напісалі па-літоўску «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні».
Ціханоўская наведала краму Kropka разам з літоўскім палітыкам
Літоўская паліцыя пачала расследаванне ў сувязі з інцыдэнтам супраць беларускай крамы ў Вільні
Уласнікі крамы Kropka, на якую быў здзейснены напад, абвясцілі збор на рамонт або запрашаюць нешта набыць
Правакацыя і спроба распаліць варожасць — Ціханоўская пракаментавала інцыдэнт у краме Kropka ў цэнтры Вільні
Уласнік пашкоджанай крамы Kropka ў Вільні: Па відэа бачна, як чалавек фоткае надпіс
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары