Абменены расійскі шпіён як мінімум два разы прыходзіў у офіс да Латушкі

Намеснік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка паведаміў выданню «Позірк», што перададзены ўчора Расіі ў рамках абмену зняволенымі расійскі агент Павел Рубцоў двойчы прыходзіў у офіс НАУ браць у яго інтэрв'ю.

02.08.2024 / 18:22

Рубцоў працаваў у Польшчы да лютага 2022 года і прадстаўляўся іспанскім журналістам расійскага паходжання Пабла Гансалесам. У СМІ паведамлялася, што Рубцоў-Гансалес быў затрыманы 28 лютага 2022 года па падазрэнні ў шпіянажы.

«Гансалес як мінімум двойчы прыходзіў у офіс НАУ, каб узяць у мяне інтэрв'ю для іспанскіх выданняў. У якасці сведкі па гэтай крымінальнай справе я даваў паказанні», — сказаў Латушка.

На думку палітыка, факт таго, што «прадстаўнік расійскіх спецслужбаў» сядзеў насупраць яго «на адлегласці выцягнутай рукі», дэманструе, з аднаго боку, «актыўнасць расійскіх спецслужбаў на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза, а з другога боку, паказвае рэальнасць рызык і пагроз, якія ўзнікаюць для прадстаўнікоў дэмакратычных сіл».

«Гэта яшчэ раз пацвярджае неабходнасць узмацняць меры бяспекі, у тым ліку і самабяспекі для ўсіх тых, хто працягвае змагацца супраць рэжыму Лукашэнкі. Рызыкі абсалютна рэальныя», — падкрэсліў кіраўнік НАУ.

Акрамя таго, пра тое, што «Пабла Гансалес» у лістападзе 2021 года прыходзіў браць інтэрв'ю і да яго, згадаў у каментарах да аднаго з пастоў у фэйсбуку кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

Былы польскі міністр: Расіяніна Рубцова Польшча павінна была аддаць за Пачобута

Чаму расійскіх палітвязняў вызвалілі, а беларускіх не? Усё проста

Пуцін яшчэ раз патэлефанаваў Лукашэнку і падзякаваў «за дапамогу»

Былы дыпламат Мацукевіч: Рэжыму не цяжка вызваліць усіх палітзняволеных на працягу 48 гадзін. Гэта вялікі правал апазіцыі

Нямецкія эксперты лічаць абмен зняволенымі небяспечным прэцэдэнтам

Сікорскі: Польшча працягвае працаваць над вызваленнем Пачобута

Nashaniva.com