Беларускі батутыст Іван Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам
Скончыліся спаборніцтвы ў мужчынскіх скачках на батуце. Алімпійскім чэмпіёнам стаў беларус Іван Літвіновіч.
02.08.2024 / 21:26
Фота: AP Photo/Charlie Riede
Івану Літвіновічу 23 гады, ён нарадзіўся і вырас у Вілейцы. Высокія вынікі паказваў яшчэ ў юнацкім узросце, неаднаразова быў чэмпіёнам і медалістам чэмпіянатаў свету і Еўропы сярод юніёраў.
З 2019 года стаў выступаць на дарослых спаборніцтвах, тут у яго таксама былі немалыя дасягненні, найвышэйшае з якіх — золата Алімпіяды-2020 у Токіа. Цяпер ён стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам.
Акрамя таго, Іван мае залатыя медалі чэмпіянату свету 2019 і 2021 гадоў, а таксама чэмпіянату Еўропы 2020-га.
Ягоная дзяўчына Віялета Бардзілоўская сёння заваявала срэбра Алімпіяды.
Беларуска Віялета Бардзілоўская — срэбная медалістка Алімпіяды! Што вядома пра яе?
Беларускія стралкі завяршылі выступ на Алімпіядзе без медалёў