Спорт2727

На Алімпіядзе гендарны скандал: італьянская баксёрка адмовілася працягваць бой супраць «біялагічнага мужчыны»

На Алімпійскіх гульнях — 2024 у Парыжы разгарэўся гендарны скандал у жаночым боксе з-за паядынку 1/8 фіналу паміж алжыркай Іманэ Хеліф і італьянкай Анжэлай Карыні. Рэч у тым, што Хеліф лічыцца «біялагічным мужчынам».

Фота: Richard Pelham/Getty Images

У 2023 годзе Імане праваліла гарманальны тэст і была дыскваліфікаваная з чэмпіянату свету праз занадта высокі ўзровень тэстастэрону. Гэта адбылося ўсяго за некалькі гадзін да матчу за залаты медаль чэмпіянату свету. Нягледзячы на гэта, Іманэ Хеліф дапусцілі да ўдзелу ў алімпійскіх спаборніцтвах у Парыжы, якія праводзяцца Міжнародным алімпійскім камітэтам.

Цяпер жа ў сувязі з ёй новы скандал. 25-гадовая італьянская суперніца Хеліф сама спыніла бой усяго праз 46 секундаў пасля яго пачатку, не жадаючы яго працягваць. Анджэла Карыні скінула шлем на падлогу і ўсклікнула: «Гэта несправядліва». Пасля бою Анжэла адмовілася ад поціску рукі і пачала плакаць у цэнтры рынга.

Пасля Карыні расказала, што ніколі не адчувала такіх моцных удараў.

«Я прывыкла цярпець, але ніколі не атрымлівала такіх удараў, гэта немагчыма працягваць. Я не магу сказаць, што гэта незаконна. Я выйшла на рынг, каб біцца. Але пасля першай хвіліны мне ўжо не хацелася. Я пачала адчуваць моцны боль у носе. Я не здавалася, але ўдар быў занадта балючым, і я сказала, што з мяне хопіць. Я іду з высока паднятай галавой», — падсумавала Карыні.

Афіцыйнай рэакцыі на інцыдэнт ад арганізатараў пакуль няма, аднак у інтэрнэце людзі пачалі распаўсюджваць гісторыю Хеліф і Карыні з заклікам выратаваць жаночы спорт.

У суботу, 3 жніўня, Іманэ Хеліф чакае чвэрцьфінальны бой Алімпійскіх гульняў у вагавой катэгорыі да 66 кг.

Каментары27

  • NS
    01.08.2024
    Добры прыклад таго, што пасля пары трапных удараў у твар кулаком з галавы пацыента хутка вылятаюць усе думкі пра усеагульную роўнасць, хфемінізм і іншае ліберальнае лайно...
  • Жахліва
    01.08.2024
    І што рабіць, што рабіць...
  • NS
    01.08.2024
    "я не магу сказаць, што гэта незаконна..."
    Папярэдні каментар напісаў не прачытаўшы артыкул... Мала ёй далі...

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць