Ціханоўская: Мы не ведалі пра абмен зняволенымі і не ўдзельнічалі ў працэсе

«Многія спадзяваліся, што мы ўбачым сярод імёнаў Марыю Калеснікаву, Анджэя Пачобута або Ігара Лосіка, але…», — кажа дэмакратычная лідарка.

03.08.2024 / 11:42

Святлана Ціханоўская. Фота: Reform.news

Беларускія дэмакратычныя сілы не ведалі пра абмен зняволенымі і не ўдзельнічалі ў працэсе, каб уплываць на яго вынікі. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская на двухдзённай канферэнцыі «Новая Беларусь», якая адкрылася сёння ў Вільні, піша Reform.news

«Пару дзён таму, калі адбыўся абмен закладнікамі паміж Расіяй і ЗША, многія спадзяваліся, што мы ўбачым сярод імёнаў Марыю Калеснікаву, Анджэя Пачобута або Ігара Лосіка.( … ) Апярэджваючы ўсе пытанні, я скажу: мы не ведалі і не ўдзельнічалі ў працэсе гэтых перамоваў, каб паўплываць на іх вынікі. Але сам факт такога абмену з'яўляецца важным прэцэдэнтам, які мы спрабуем выкарыстоўваць у перамовах аб вызваленні беларусаў у будучыні», — заявіла яна.

«Гэта таксама магчымасць прыцягнуць увагу ўсяго свету на сітуацыю ў Беларусі і сітуацыю з беларускімі палітвязнямі. Тут сёння з намі шмат дыпламатаў, якія працуюць з Беларуссю. Для іх, як і для нас з Вамі, тэма вызвалення палітвязняў з'яўляецца прыярытэтам. І я ўпэўненая, што разам мы зможам знайсці спосабы і механізмы, каб выцягнуць нашых людзей з турмаў», — сказала лідар дэмсіл.

У Вільні стартавала канферэнцыя «Новая Беларусь»

Чаму расійскіх палітвязняў вызвалілі, а беларускіх не? Усё проста

Экс-палітзняволеная Скачыленка: Мы да самага канца не разумелі, што нас абмяняюць

Ілья Яшын: Двух чалавек са спісаў на абмен выкраслілі ў апошні момант

Абменены расійскі шпіён як мінімум два разы прыходзіў у офіс да Латушкі

Nashaniva.com