«Праца зрушылася з месца». Ціханоўская згадала пра пашпарт Новай Беларусі
На мінулагодняй канферэнцыі Новай Беларусі ў Варшаве пытанне альтэрнатыўнага беларускага дакумента, які маглі б атрымліваць беларусы ў выгнанні, у якіх прамінуў тэрмін дзеяння звычайнага пашпарта, быў адным з ключавых. Пасля таго ідэя забуксавала і прайшла праз скандалы, але на сёлетняй канферэнцыі Ціханоўская таксама не абышла яе ўвагай.
03.08.2024 / 19:30
«Калі быў момант, што вось-вось будуць выдадзеныя ўзоры пашпартоў, на цэнтр, які вырабляе пашпарты, пачалася атака. Мы вытрымалі ўдар», — сказала Ціханоўская, маючы на ўвазе скандал з кампаніяй Garsų pasaulis, з якой супрацоўнічаў Аб'яднаны пераходны кабінет і кіраўніцтва якой западозрылі ў кантактах з рэжымам Лукашэнкі.
Цяпер жа, паводле Святланы Ціханоўскай, рэалізацыя праекта працягваецца з новымі кадрамі:
«У нас з’явілася арганізацыя пашпартнага праекта. Быў прызначаны дырэктар, гэта Марыюс Гудэлайціс, ён тут. Вельмі дасведчаны чалавек, які будзе на чале пашпартнага праекта. Праца зрушылася з месца».
Кіраўнік Цэнтра выдачы асабістых дакументаў Літвы адхілены ад пасады пасля расследавання БРЦ
Кавалеўскі пярэчыць Латушку і расказвае, што запавольвае працэс з пашпартам Новай Беларусі
Валер Кавалеўскі пракаментаваў расследаванне БРЦ, датычнае праекта пашпарта Новай Беларусі
Кіраўніца Еўрапарламента расказала, ці прызнае Еўрасаюз пашпарт Новай Беларусі