Трамп захацеў перанесці дэбаты з Харыс на свой тэлеканал. Тая супраць

Кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп прапанаваў правесці дэбаты з віцэ-прэзідэнткай ЗША Камалай Харыс, якая збіраецца быць ягонай суперніцай на прэзідэнцкіх выбарах, 4 верасня на тэлеканале Fox News, вядомым сваёй падтрымкай рэспубліканцаў. Аднак у штабе віцэ-прэзідэнта ЗША абвінавацілі палітыка ў баязлівасці і адмовіліся нешта мяняць.

03.08.2024 / 21:46

Дональд Трамп. Фота: AP

Правілы дэбатаў на Fox News былі б аналагічныя першым дэбатам, праведзеным яшчэ з прэзідэнтам Джо Байдэнам, заявіў Трамп у сваім пасце ў сацыяльнай сетцы Truth позна ўвечары ў пятніцу. Але прапанаванае месца іх правядзення ідзе ў разрэз з мінулымі дамоўленасцямі, згодна з якімі дэбаты павінны былі прайсці на тэлеканале ABC.

«Дональд Трамп напалоханы і спрабуе адмовіцца ад дэбатаў, на якія ён ужо пагадзіўся, і бяжыць проста ў Fox News, каб той выручыў яго», — заявіў у суботу дырэктар па камунікацыях перадвыбарчага штаба Харыс Майкл Тайлер.

І прапанаваў былому прэзідэнту ЗША спыніць гульні ды прыйсці на дэбаты, запланаваныя на ABC на 10 верасня.

Прапанова Трампа аб правядзенні дэбатаў на тэлеканале Fox News паступіла неўзабаве пасля таго, як нацыянальны камітэт Дэмакратычнай партыі ў пятніцу запусціў рэкламную кампанію, у якой заявіў, што «асуджаны злачынец баіцца дэбатаў», і задаўся пытаннем, ці не звязана гэта з ягогай пазіцыяй у дачыненні да абортаў.

Раней Трамп заявіў у інтэрв'ю на Fox News, што «верагодна, у канчатковым выніку» возьме ўдзел у перадвыбарчых дэбатах з Харыс, але пры гэтым раскрытыкаваў Дэмакратычную партыю за замену кандыдата, назваўшы гэта «пераваротам».

Дональд Трамп жорстка раскрытыкаваў праведзены абмен зняволенымі

Штаб Камалы Харыс усяго за тыдзень сабраў рэкордную суму на яе прэзідэнцкую кампанію

Прэзідэнцкая гонка ў ЗША радыкальна падзяліла маладых жанчын і мужчын. У каго якія прыярытэты?

Трамп заявіў аб намеры зрабіць ЗША крыптавалютнай звышдзяржавай. Раней ён называў біткойн афёрай

Трамп — амерыканцам: Мы з усім разбярэмся так, што вам больш не прыйдзецца галасаваць

Nashaniva.com