Свет2020

Прэзідэнцкая гонка ў ЗША радыкальна падзяліла маладых жанчын і мужчын. У каго якія прыярытэты?

У той час, як маладыя жанчыны падтрымліваюць дэмакратаў, іх равеснікі-мужчыны выказваюць падтрымку Дональду Трампу, што з'яўляецца рэзкім разваротам у параўнанні з перадвыбарчай гонкай 2020 года. У чым прычына?

Калаж: Andrew Harnik, Bill Pugliano / Getty Images

Аб беспрэцэдэнтным расколе сярод моладзі да 30 гадоў піша The Wall Street Journal. У лютым і ліпені 2024 года выданне апытала выбарцаў (500 і 250 чалавек) ва ўзросце да 30 гадоў па шэрагу актуальных для амерыканскага грамадства пытанняў і параўнала вынікі з апытаннем AP VoteCast, праведзеным напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

Выданне адзначае, што выбарцы ва ўзросце да 30 гадоў былі апорай Дэмакратычнай партыі як мінімум з моманту заканчэння прэзідэнцтва Рональда Рэйгана ў 1989 годзе. Але цяпер гэтая група глыбока падзелена па гендарнай прыкмеце. Апытанне паказала, што большасць маладых мужчын выступае за перамогу рэспубліканцаў, у той час як маладыя жанчыны застаюцца прыхільніцамі дэмакратаў.

Істотнае разыходжанне ў поглядах

Параўнанне вынікаў апытання 2020 года і апытанняў 2024 года сведчыць, што маладыя мужчыны ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў за чатыры гады цалкам змянілі свае палітычныя сімпатыі. Цяпер кожны другі (50%) падтрымлівае Дональда Трампа, у той час як за дэмакратаў выказваецца 36%.

Калі гаварыць пра жанчын, то заўважна зніжэнне абсалютнай падтрымкі імі абодвух канкурэнтаў. Але пры гэтым суадносіны засталіся практычны без зменаў. У падтрымку дэмакратаў цяпер выказваюцца 60% жанчын.

Калі гаварыць пра стаўленне да асноўных праблем, якія турбуюць амерыканцаў, то вынікі апытанняў 2024 года паказалі істотнае разыходжанне ў пазіцыі маладых мужчын і жанчын.

Так, мужчыны ў адрозненне ад жанчын значна менш выступаюць за тэрміновыя дзеянні, накіраваныя на прадухіленне зменаў клімату (адпаведна 32% і 67%). Іх таксама менш турбуюць палітычныя дэбаты аб легалізацыі абортаў (гэта хвалюе 53% жанчын і 16% мужчын). 

Значнае разыходжанне паміж дзвюма групамі назіраецца адносна пытання гендарнай ідэнтычнасці. Кожная другая маладая жанчына (52%) выступае за тое, каб дазволіць дзецям ва ўзросце да 18 гадоў выбіраць сваю гендарную ідэнтычнасць без згоды бацькоў. У той час, як два з трох мужчын (67%) выказваюцца супраць.

Сярод маладых мужчын значна больш прыхільнікаў працягу палітыкі, накіраванай на зніжэнне падаткаў. А сярод жанчын — тых, хто выступае супраць будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай.

У чым прычына?

Wall Street Journal адзначае, што гэты беспрэцэдэнтны раскол азначае сабой кульмінацыю шматгадовага змагання за разнастайнасць, справядлівасць і інклюзіўнасць, якое падтрымліваюць дэмакраты.

Некаторыя мужчыны сцвярджаюць, што страцілі эканамічны, культурны і палітычны ўплыў з-за акцэнту на роўнасць і разнастайнасць. Яны лічаць, што ўвага да гэтых пытанняў прывяла да зніжэння іх ролі і магчымасцей у грамадстве.

Іншыя выказваюць незадаволенасць фемінісцкімі і прагрэсіўнымі поглядамі, якія, на іх думку, дамінуюць ва ўніверсітэтах, індустрыі забаў і на многіх працоўных месцах.

Многія маладыя мужчыны адчуваюць сябе пакінутымі дэмакратамі і лічаць, што рэспубліканскія палітыкі звяртаюцца да іх напрамую. Адміністрацыя Байдэна засяродзілася на палітычных зваротах да жанчын, нябелых людзей («people of color») і іншых выбарцах дэмакратаў.

Выданне заўважае, што некаторыя апытаныя мужчыны заявілі, што баяцца крытыкі з боку жанчын і выказваюць сваё абурэнне толькі сам-насам і з іншымі мужчынамі. Некаторыя сказалі, што хаваюць свае кансерватыўныя погляды, бо знаёмыя жанчыны заявілі, што не будуць сустракацца з мужчынамі правых поглядаў.

Цяпер пытанне ў тым, ці зможа кандыдат ад дэмакратаў Камала Харыс вярнуць падтрымку маладых мужчын ці яшчэ больш адштурхне іх.

Каментары20

  • Эюя
    30.07.2024
    30 гадоў таму ў ЗША падчас здымамання тэлешоў “Застацца ў жывых” быў праведзены эксперымент. На дзве розныя выспы пасялілі асобна мужчын і жанчын. На кожнай выспе быў мінімум інструментаў і прадуктаў, удзельнікі павінны былі здабываць усё самі, у тым ліку збудаваць жыллё і арганізаваць супольнасць. Мужчыны адразу пачалі будаўніцтва, размяркаванне абавязкаў, арганізавалі паляванне і ў выніку кайфавалі пад пальмамі, нават прыдумалі як з какосаў рабіць бражку. А вось на выспе жанчын справы пайшлі інакш. Спачатку гэта была арганізаваная група, але вельмі хутка жанчыны пачалі сварыцца паміж сабою, дзяліцца на группы, канкураваць і бясконца высвятляць адносіны. Яны так і не засвоілі паляванне, хаткі іх былі прымітыўныя і пасля першага ўрагану справы пайшлі яшчэ горш. Гледачы настолькі былі ў шоку ад таго, як кепска ідуць справы ў жанчын, што арганізатары шоў спынілі эксперымент і аб’ядналі жынчын з мужчынамі. Мужчыны хутка дамаглі жанчынам збудаваць нармальнае жыллё, засвоіць паляванне, пачалі стварацца саюзы, ранейшыя жаночыя сваркі зніклі, стала панаваць гармонія ў адносінах. Вынік такі: мужчыны будуюць цывілізацыю і адказваюць за выжыванне віда. Жанчыны ім дапамагаюць. Таму на нейкім узроўні амерыканскія мужчыны бачаць, што ЗША як цывілізацыя збочыла не туды і хочуць выправіць сітуацыю інтуітыўна. У той час як жанчыны ў пераважнай большасці думаюць не пра агульны інтарэс, а пра сябе (аборты), гендэр і іншую муць, каторая можа ў перспектыве знішчыць усё.
  • Толькі так
    30.07.2024
    Толькі рэспубліканцы, за імі розум!
  • Лттвін
    30.07.2024
    Пакуль жанчыны будуць імкнуцца канкураваць з мужчынамі да дабра гэта не прывядзе. Чакаем мессію, які прынясе рэвалюцыю каштоўнасцей!

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?18

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў вярнуўся ў Мінск раздражняць беларусаў: танчыць у вышыванцы, шукае жонку18

За вечар у Мінску патанулі ў ванне два чалавекі4

У Расіі жанчына забіла сяброўку пасля таго, як тая напалохала яе прароцтвам аб хуткім пазбаўленні волі1

Аўтагіганты «Хонда», «Нісан» і «Міцубісі» рыхтуюць гістарычнае зліццё3

Ля берагоў Іспаніі затанула расійскае судна, якое забяспечвала групоўку ў Сірыі2

Мінчанка перавяла гадалцы-таролагу ў тыктоку больш за 70 тысяч рублёў за зняцце сурокаў і іншыя абрады

Сёння католікі, пратэстанты і частка праваслаўных святкуюць Раство4

Колькі ў Беларусі каштуюць табі — модны абутак, які шмат у каго асацыюецца з капытамі4

Сотні хрысціян выйшлі на акцыю пратэсту ў цэнтры Дамаска5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?18

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Галоўнае
Усе навіны →