«Такое можна ўбачыць толькі ў кіно». Эстонскі фатограф зняў навальніцу падчас паўночнага ззяння ФОТЫ

Фатограф эстонскага метэаралагічнага агенцтва здолеў зняць разрады маланкі падчас паўночнага ззяння. Фатаграфіямі незвычайнага спалучэння прыродных з'яў ён падзяліўся ў сацсетцы X, заўважыў Telegraf.news.

05.08.2024 / 18:12

«Шчыра кажучы, я вельмі рады, але крыху засмучаны. Учора ўвечары мне ўдалося сфатаграфаваць і паўночнае ззянне, і асобныя навальніцы. На жаль, мае фатаграфіі аказаліся крыху не ў фокусе, наступным разам трэба быць больш уважлівым», — напісаў эстонскі фатограф Каір Кіцак у суправаджэнні да паста з фотаздымкамі ў Х.

 Каментатары, аднак, не пагадзіліся і прыйшлі ў захапленне.

«Гэта сапраўдная фантастыка, гэта гром + паўночнае ззянне. Звычайна такое можна ўбачыць толькі ў кіно», — напісаў адзін з падпісчыкаў.

«Неверагодныя фатаграфіі! Убачыць гэта асабіста — неверагодны досвед!», — выказаўся яшчэ адзін каментатар.

«Гэтыя фота — адны з самых прыгожых выяў, якія я калі-небудзь бачыў», — захапіўся яшчэ адзін карыстальнік сацсеткі.

У небе над Беларуссю заўважылі незвычайнае свячэнне. Што гэта было?

У Івацэвіцкім раёне зафіксавалі незвычайную атмасферную з'яву. І гэта не паўночнае ззянне ФОТЫ

Над Беларуссю ноччу можна было любавацца паўночным ззяннем ФОТА

«На Шпіцбергене забаронена хаваць людзей». Беларуска расказала, як правяла 50 дзён у самым паўночным паселішчы свету

Чаму паўночнае ззянне складана пабачыць у Мінску?

Nashaniva.com