Усяго патроху44

У небе над Беларуссю заўважылі незвычайнае свячэнне. Што гэта было?

Напярэдадні вечарам у сацсетках з'явіліся кадры неапазнанага лятальнага аб'екта, які можна было разглядзець няўзброеным вокам. Адразу з'явіліся версіі, што гэта нешта звышнатуральнае, але насамрэч усё тлумачыцца вельмі проста, піша Telegraf.news.

Насамрэч гэта была модульная ракета Ariane 6 еўрапейскага кансорцыума Arianespace, якую запусцілі ў Французскай Гвіяне ў 16:00 па мясцовым часе.

Гэтая ракета, стартаваўшы на паўночным усходзе Паўднёвай Амерыкі, зрабіла як мінімум тры віткі вакол Зямлі. Мяркуючы па часе, над Беларуссю яе можна было ўбачыць падчас другога з іх.

Першапачаткова планавалася, што старт адбудзецца а 15:00 паводле мясцовага часу (21:00 паводле Мінска), аднак пасля таго, як у выніку праверкі спецыялісты выявілі «невялікую праблему», палёт адклалі на гадзіну да 22:00 паводле беларускага часу.

Траекторыя палёту ракеты Ariane 6

На борце ракеты было 17 «пасажыраў», у тым ліку 11 універсітэцкіх мікраспадарожнікаў, а таксама спускальныя капсулы і невялікія навуковыя эксперыментальныя інструменты. Місія будзе лічыцца паспяховай пасля таго, як шматразовы разгонны блок ракеты ўпадзе ў Ціхі акіян.

У гэтым годзе запланаваны яшчэ адзін запуск Ariane 6, у 2025 годзе — шэсць, а ў 2026 годзе — яшчэ восем.

«Вельмі прыгожа, я бачыла. Думала, кукуха паехала пасля працы», — напісала пад відэа відавочцаў з тыктока адна беларуска. А іншая дадала: «У Рагачове таксама назіралі гэтую штуку, напэўна, хвілін з 30. І ззянне, і як быццам выбух — усё пралятала і змяняла свячэнне».

Вышыня Ariane 6 складае 56 метраў, а яе старт забяспечвалі, як паведаміў кіраўнік праекта стартавай базы ESA Мішэль Рыцы, больш за 200 экспертаў. Яны размясціліся ў найбліжэйшым бункеры. Ахоўвала месца запуску таксама вялікая колькасць вайскоўцаў, у тым ліку тры знішчальнікі.

Каментары4

  • умка белка і стрэлка
    10.07.2024
    а хто разрашыў лётаць над Рагачовам? хай тады запцацкі для боінгаў даюць
  • Васёк,
    10.07.2024
    Вы гаварыця ракета..., а другия гаварат...не ракета, а марсияне... и каму жа верыць?
  • відьмаявідьма
    11.07.2024
    Васёк,, папам верце

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага2

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага2

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць