Надзея Скардзіна нарадзіла другога сына

39-гадовая былая біятланістка Надзея Скардзіна, якая шмат гадоў выступала за зборную Беларусі і дабілася з ёй вялікіх поспехаў, паведаміла на сваёй старонцы ў інстаграме, што нарадзіла сына.

05.08.2024 / 19:35

Фота з інстаграм-старонкі Надзеі Скардзіна

Скардзіна напісала:

«3.08.2024. Сардэчна запрашаем, наш малы, Рафаэль Марцінавіч».

У жніўні 2019 года Скардзіна, скончыўшы за год да таго спартыўную кар'еру, выйшла замуж за швейцарскага лыжніка і біятланіста Марціна Егера. Праз пару месяцаў у пары, якая пасялілася ў маляўнічым альпійскім прыгарадзе швейцарскага Санкт-Галена, нарадзіўся першынец, якога назвалі Данілам. Рафаэль, такім чынам, у іх ужо другі сын.

Ураджэнка расійскага Санкт-Пецярбурга Надзея Скардзіна ў складзе беларускай каманды заваявала бронзу Алімпіяды ў Сочы-2014 у індывідуальнай гонцы, а таксама была часткай залатой эстафеты ў кампаніі з Дар'яй Домрачавай, Ірынай Крыўко і Дынарай Алімбекавай у Пхёнчхане-2018.

У 2020 годзе яна публічна выступіла супраць гвалту сілавікоў падчас задушэння мірных пратэстаў у Беларусі, падпісаўшы адпаведны зварот.

Домрачава і Скардзіна далучыліся да чэленджу, каб сабраць грошы на рэабілітацыю дачкі Арзамасавай

Надзея Скардзіна расказала, як ледзь не трапіла ў Швейцарыі пад лавіну

Пяць гадоў найгучнейшаму беларускаму золату ў біятлоне. Дзе цяпер тыя, хто яго здабыў

«Ненавіджу вас»: біятланістка Надзея Скардзіна эмацыйна адрэагавала на жорсткае затрыманне брата Домрачавай

Надзея Скардзіна таксама падтрымала пратэстоўцаў: Беларусі нанесены велізарны іміджавы ўдар

Nashaniva.com