Пад Магілёвам няспраўны культыватар загубіў пенсіянера

75-гадовы мужчына страціў жыццё ў Магілёўскім раёне ў выніку няшчаснага выпадку, паведамілі ў Следчым камітэце.

05.08.2024 / 19:46

Паведамляецца, што днём 3 жніўня пенсіянер апрацоўваў зямлю культыватарам на сваім дачным участку. Жонка мужчыны ў гэты час займалася хатнімі справамі, але неўзабаве пачула нехарактэрны гук, які ішоў з агарода.

Выбегшы на вуліцу, жанчына ўбачыла, што яе мужа прыціснула культыватарам да агароджы. Ад атрыманых траўмаў дачнік памёр на месцы здарэння.

Папярэдне ўстаноўлена, што культыватар меў тэхнічныя няспраўнасці. 

У Нясвіжскім раёне чалавека пераехала камбайнам

У Столінскім раёне дзіця загінула, капаючы тунэль у пясчаным кар'еры

Пад Жыткавічамі легкавік сутыкнуўся з фурай, ёсць ахвяра

Nashaniva.com