72% палякаў падтрымліваюць закрыццё мяжы з Беларуссю

72% жыхароў Польшчы падтрымліваюць ідэю закрыцця ўсіх памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю, супраць 21% рэспандэнтаў, паведаміла 5 жніўня Польскае тэлебачанне са спасылкай на ліпеньскае даследаванне Цэнтра вывучэння грамадскай думкі, піша «Позірк».

05.08.2024 / 22:40

Прыкладна столькі ж, 73% апытаных, выступаюць супраць надання мігрантам, якія перасякаюць мяжу з Беларуссю, прытулку ў краіне, сярод моладзі гэты паказчык дасягае 79%.

84% рэспандэнтаў падтрымала зацверджаны польскімі заканадаўцамі ў ліпені законапраект, які выключае крымінальную адказнасць за прымяненне вайскоўцам зброі або сродкаў прамога прымусу, калі яны ўжываліся «ў мэтах адбіцця прамога замаху на жыццё, здароўе або свабоду гэтага вайскоўца ці іншай асобы, а таксама супрацьдзеяння дзейнасці, якая вядзе да нападу».

У ходзе апытання, праведзенага 5-7 ліпеня Польскім інстытутам рынкавых і сацыяльных даследаванняў, 71,8% грамадзян таксама падтрымалі магчымае закрыццё чыгуначных пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.

Больш за суткі пакут: як беларусы праходзяць польскую мяжу

Польскія памежнікі забралі ў беларуса фуру коштам 200 тысяч даляраў

Якая абстаноўка на пераходах з Польшчай і Літвой па стане на раніцу панядзелка?

Больш за 60 еўра ў кашальку — будуць праблемы? На выездзе з Літвы беларусы сутыкаюцца з новымі цяжкасцямі

Nashaniva.com